- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміла ПЦ "Вясна" жонка зняволенага Людміла Кучура, у тэлефоннай размове муж распавёў ёй, што на яго было накладзена новае спагнанне, якое стала падставай для пазбаўлення яго доўгатэрміновага спаткання. На гэты раз Пятра Кучуру абвінавацілі ў стварэнні канфліктнай сітуацыі з іншымі асуджанымі і хутчэй за ўсё «кінулі» ў ШІЗА, так як запланаваны тэлефонны званок родным не адбыўся.
- Катэгорыя: Вясна
Міжсвяточнае 27 снежня для журналістаў «Новага Часу» выдалася сапраўды судным днём. Зранку ў Фрунзенскім судзе пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Міколы Дзядка, а ў 14:30 у Савецкім пачнаўся разгляд іску Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час» і Дзяніса Івашына, паведамляецца на сайце выдання.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе БАЖ, 27 снежня ў 14.30 у судзе Савецкага раёна Мінска адбудзецца асноўнае судовае пасяджэнне паводле пазову аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Леаніда Зайдэса да недзяржаўнай агульнанацыянальнай беларускамоўнай газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 23 снежня, на плошчы Леніна ў Берасці зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода на традыцыйную нядзелюную акцыю, якая атрымала назву “кармленне галубоў”.
- Катэгорыя: Вясна
Выдатная фантазія старшыні рэспубліканскай ГНК Таццяны Краўчанка малюе ёй тое, чаго на самай справе ніколі не было.
- Катэгорыя: Вясна
Адміністрацыйны пераслед удзельнікаў штогадовага фэсту памяці паўстанцаў 1863 году працягваецца нават на самым завяршэнні года.
- Катэгорыя: Вясна
Кіроўца-экспедытар СПК «Агракамбінат «Сноў» Вячаслаў Сырыца з дапамогаю праваабаронцаў «Вясны” і Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП праз суд вярнуў сваё чэснае імя.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Менска 22 снежня пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады.
- Катэгорыя: Вясна
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” разбіраемся, што такое талерантнасць і чаму трэба супрацьстаяць нецярпімасці? Што такое талерантнасць?