Як паведамляюць naviny.by, Беларусь «паслядоўна ідзе па шляху абмежавання прымянення» смяротнага пакарання, аднак у краіне не адбылося кардынальных зменаў грамадскай думкі па гэтым пытанні, гаворыцца ў адказе начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў Адміністрацыі прэзідэнта Рыгора Шлыка ў адказ на калектыўны зварот грамадзян.

Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY Следчы камітэт адмовіў галоўнаму рэдактару TUT.BY Марыне Золатавай у задавальненні паўторнага хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу паводле 86-га артыкула Крымінальнага кодэкса, паведамляецца на сайце інтэрнэт-партала.

Журналісты-фрылансеры Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Тамара Шчапёткіна, Ларыса Шчыракова, Андрэй Толчын і Кастусь Жукоўскі па выніках працы у 2018 годзе падалі індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яны заявілі пра сістэматычны пераслед за атрыманне і распаўсюд інфармацыі, паведамляе "Гомельская Вясна".

Сяржук Русецкі. Фота "Радыё Рацыя" Бярозаўскія праваабаронцы зноў паднялі пытанне пра пашырэнне месцаў для масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

У апошні чацвер 2018 года валанцёры і валанцёркі "Вясны" сабраліся, каб падвесці вынікі супольнай працы адыходзячага года і абмеркаваць планы надыходзячага. Ды павіншаваць адзін аднаго са святамі і прыемна правесці разам час.

Журналіст газеты Дзяніс Івашын. Фота ПЦ "Вясна" Суд Савецкага раёна Мінска разгледзеў справу па позве аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына, піша "БАЖ". Пазоў Леніда Зайдэса задаволены часткова. «Новы Час» абавязаны сплаціць Зайдэсу 700 рублёў маральнай кампенсацыі і судовыя выдаткі. Акрамя таго, "Новы Час" павінен апублікаваць абвяржэнне свайго матэрыялу.

Картка працэссу:  Суд: Свіслацкага раёна Гродненскай вобласці

Аляксандр Жыльнікаў. Фота: БелаПАН. Камітэт па правах чавалека  ААН 24 снежня за нумарам 3082/2018 зарэгістраваў індывідуальны зварот аб парушэнні правоў асуджанага да смяротнага пакарання ў Беларусі Аляксандра Жыльнікава.