Алесь Ліпай. Фота: БелаПАН. Раніцай 14 чэрвеня на кватэры дырэктара агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая праходзіць ператрус. Як паведамляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч, ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у межах узбуджанай крымінальнай справы.

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і сябра Рады арганізацыі Зміцер Салаўёў выказалі сваё стаўленне да сітуацыі вакол рэстаранна-забаўляльнага комплексу “Паедзем, паядзім”, пабудаваным у Курапатах - ля месца масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій. Каля ўезду на тэрыторыю рэстарацыі праваабаронцы разгарнулі вялікую расцяжку з надпісам “Курапаты – месца злачынства і смутку”. 

Больш за трыццаць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях супрацоўнікі міліцыі і ДАІ склалі на абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць адкрыцця рэстаранна-забаўляльнага комплеску “Паедзем-паядзім”, што паўстаў на месцы масавых пахаванняў ахвяраў рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.

12 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя кніг былых палітзняволеных Алеся Кіркевіча “Сем месяцаў у беларускай турме” і Міколы Дзядка “Фарбы паралельнага свету”. Гэтыя дзве кнігі ўвайшлі ў серыю “Беларуская турэмная літаратура”, распрацаваную Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Першыя кнігі з дадзенай серыі - "Еду ў Магадан" Ігара Аліневіча і "Бунт батанікаў" Зміцера Дразда – былі прэзентаваныя ў лістападзе мінулага года. 

Пікет каля рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім". Фота: Радыё Свабода. На актывістаў, якія намагаюцца не дапусціць адкрыцця рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» каля ўрочышча Курапаты складзеныя пратаколы за парушэнне Правілаў дарожнага руху.

28 чэрвеня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя законапраекта "Аб свабодзе мірных сходаў", які быў падрыхтаваны беларускімі праваабаронцамі і міжнароднымі экспертамі ў гэтай галіне.

Фотаілюстрацыя з відэа Радыё Свабода Сустаршыня ствараемай партыі БХД і актыўны абаронца Курапат Павел Севярынец агучыў на сваёй старонцы ў фэйсбуку  праграму дзеянняў актывістаў на 12 чэрвеня.

Юры Мяцельскі. Фота: Цэнтр беларускай мовы Валанцёр праваабарончага цэнтра "Вясна" Юрый Мяцельскі падаў пазоў да Міністэрства фінансаў аб спагнанні маёмаснай шкоды, грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч патрабуе разабрацца з тымі, хто змяніў межы ахоўнай зоны месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій “Курапаты”, што дазволіла пабудаваць там рэстаранна-забаўляльны комплекс “Паедзем-паядзім”.

Наталля Стрэльчанка. Фота з сайта ucpb.org У Дуброўне раніцай 25 сакавіка актывістку Наталлю Стрэльчанку затрымалі з прымяненнем фізічнай сілы супрацоўнікі міліцыі, калі яна выходзіла з дому і збіралася паехаць у Мінск на дазволенае святкаванне Дня Волі, яе схапілі. Пасля затрымання жанчына была дастаўлена ў РАУС. Там яна са згоды міліцыянтаў змагла зрабіць некалькі званкоў, але міліцыянтам падалося, што яна фатаграфуе. У яе адабралі тэлефон і склалі пратакол за супраціўленне законным патрабаванням міліцыі (арт. 23.4 КаАП).