Фота з сайта МУС Рэспублікі Беларусь 16 студзеня ў папраўчай калоніі №4 г. Гомеля адкрылі спецыяльны інтэрнат для асуджаных жанчын з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў. Пра тое, як праходзіла ўрачыстая цырымонія адкрыцця паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Марына Георгіеўна Багданава. Калі Генеральная пракуратура у чарговы раз адмяніла пастанову старшага следчага па асабліва важных справах УСК па Мінскай вобласці Андрэя Канцавога аб спыненні расследвання крымінальнай справы па факце смерці ў Жодзінскім СІЗА Алега Багданава, ягоная маці Марыя Георгіеўна паставілася да гэтага скептычна:

Марына Золатава. Фота: "Наша Ніва". Генпракуратура накіравала справу галоўнай рэдактаркі TUT.by Марыны Золатавай у Мінскі гарадскі суд. Адтуль яна была перададзена ў суд Заводскага раёна. 

Андрусь Кешанюк Як паведамляе Радыё Свабода, віцебскі актывіст Андрусь Кешанюк здолеў часткова аспрэчыць судовае пакаранне, накладзенае на яго за святкаванне 100-годдзя БНР: Вярхоўны суд пастанавіў вярнуць яму бела-чырвона-белы сцяг, забраны міліцыянтамі. Але ў Першамайскім райаддзеле ўнутраных спраў Віцебску ягоную маёмасць знішчылі і нават не прапануюць яе кампенсаваць.

Калонія, турма — гэта тое месца, дзе не кожны, хто там сядзіць вінаваты. Людзі часта сутыкаюцца з неапраўданай жорсткасцю пакарання. Таму падтрымка з волі ім вельмі патрэбная, яны павінны ведаць, што іх чакаюць на волі. Праваабарончы цэнтр "Вясна", Валанцёрская служба "Вясны" час ад часу праводзяць акцыі "Падпішы паштоўку палітвязню". Але перад людзьмі тут жа ўзнікаюць пытанні "А як пісаць, а пра што пісаць?" Таму мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча дапамагчы такім людзям, але не ведае з чаго пачаць. Як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі, распавядае Яна Ганчарова, каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta". Яна Ганчарова, координаторка праекта

Сустрэча ў Наваполацку з Амбасадарам Французскай Рэспублікі ў Беларусі Дзідзье Канэсам. Сустрэча грамадскіх актывістаў з Наваполацка і Полацка з Амбасадарам Французскай Рэспублікі ў Беларусі Дзідзье Канэсам адбылася 15 студзеня. Мерапрыемства прайшло пры актыўным ўдзеле сябраў Наваполацкай філіі ПЦ “Вясна”.

Мехман Гусейнаў. Фотакалаж humanrightshouse.org На сайце Фундацыі Дамоў правоў чалавека апублікаваны сумесны ліст з заклікам да міжнароднай супольнасці прыняць неадкладныя меры для абароны жыцця, здароўя і правоў зняволенага азербайджанскага фотажурналіста, відэаблогера і праваабаронцы Мехмана Гусейнава.

Светлагорскі райвыканкам. Фота: Радыё Свабода. Цягам апошніх двух месяцаў светлагорскія ўлады10 разоў запар адмовілі жыхарам горада ў рэалізацыі іх канстытуцыйнага права на мірныя сходы. Нагодай правесці мітынгі сталі шкодныя выкіды метылмеркаптанаў з Завода беленай цэлюлозы, якія атручваюць навакольнае асяроддзе, жыхароў горада і вёскі Якімава Слабада.

Разгляд касацыйнай скаргі Уладзіміра Хільмановіча У Гарадзенскім абласным судзе 15 студзеня разглядалася касацыйная скарга праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча на прысуд Свіслацкага раённага суда.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода. Улады працягваюць пераслед незалежных журналістаў Алеся Леўчука і Міланы Харытонавай. Новы штраф сям’і журналістаў выпісаў суддзя Ленінскага раёну Берасця Зміцер Шурын – 100 базавых адзінак, або 2550 рублёў.