Аляксей Кайрыс і Алесь Дзянісаў. Фотакалаж "Нашай Нівы". У гарадзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава  і Аляксея Кайрыса увечары 23 ліпеня адбыліся ператрусы.

Мікалай Дзядок Была палітвязень, анархіст Мікалай Дзядок з дапамогай юрыстаў ПЦ “Вясна” падрыхтаваў і накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне суда Фрунзенскага раёна, які аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічынь.

Мерхдад Джамшыдзіян. Фота Tut.by Міжнародная Амністыя выступіла ў падтрымку грамадзяніна Ірану Мехрдада Джамшыдзіяна, які знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў Мінску ў чаканні дэпартацыі, паведамляе радыё Свабода. 

Алесь Масюк Тыдзень таму грамадскі актывіст са Слоніма Алесь Масюк накіраваў у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь скаргу на адмову пракуратуры Гарадзенскай вобласці ў рэагаванні на заявы пра злачынствы і фальсіфікатарства на выбарах.

Галіна Смірнова, Бабруйск. Магілёўскі абласны суд прызначыў на 26 ліпеня разгляд скаргі кіраўніцы Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Галіны Смірновай. Справа тычыцца штрафу, якім яе пакаралі напярэдадні Дня Волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях.

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска ў 10.30 пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць Вікі Біран з-за фотаздымка з плакатам каля Дому Ураду.

Кастусь Жукоўскі Кастусь Жукоўскі прыйшоў ва ўпраўленне ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, каб забраць сваё вадзіцельскае пасведчанне. Аднак у выніку на яго выклікалі міліцыю, склалі пратакол, даставілі ў суд, а адтуль з высокім ціскам, тэмпературай і болямі ў вобласці жывата - у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. У адказе на зварот праваабаронцы ПЦ "Вясна" Валянціна Стэфановіча датаваным 16 ліпеня і падпісаным начальнікам аддзела па наглядзе за выкананнем прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства Генеральнай пракуратуры Д. Васілевічам значыцца, што шырыня ахоўнай тэрыторыі ўрочышча Курапаты з паўночнага захаду паменшана са 120 да 50 метраў згодна з новай пастановай Міністэрства культуры ад 1 снежня 2014 года, у сувязі з чым аб'ект прыдарожнага сэрвісу - рэстаранны комплекс "Паедзем-паядзім" - размешчаны за яе мяжой. 

Затрыманне журналістаў Белсату ў Курапатах. Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Курапатах каля запраўкі і рэстарана "Поедем поедім".

Аюб Ціціеў у судзе. Фота ПЦ "Мемарыял" Як паведамляе "Новая газета", у Шалінскім гарадскім судзе Чачні ў першы дзень пасяджэння па справе кіраўніка чачэнскага «Мемарыялу» Аюба Ціціева дапыталі сведак абвінавачання - семярых паліцэйскіх, якія выходзілі на працу ў дзень затрымання праваабаронцы, 9 студзеня.