Вось ужо 11 месяцаў грамадзянка А. не можа дамагчыся вяртання грошай і ноўтбука, канфіскаваных у яе на расейска-латвійскай мяжы, а пазней перададзеных беларускаму боку. 8 сакавіка 2018 года грамадзянка А. са сваімі знаёмымі на асабістым аўтамабілі перасякала мяжу, дзе службовыя асобы мытнага паста "Бурачкі" правялі мытны дагляд транспартнага сродку і асабістых рэчаў А. У выніку ў жанчыны былі канфіскаваныя грашовыя банкноты ў эквіваленце дзевяці тысяч даляраў і ноўтбук.

Павал Левінаў Праваабаронца Павал Левінаў атрымаў адказ на свой зварот, у якім прапаноўваў заснаваць пры Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў пастаянную камісію па пытаннях абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян. Старшыня аблсавету Ўладзімер Цярэнцьеў паабяцаў, што пытанне стварэння такой камісіі будзе разгледжанае ўжо на чарговай сесіі, - піша "Віцебская Вясна".

Грамадскія актывісты і праваабаронцы прыйшлі падтрымаць Мікалая Саляніка у Гарадзенскім абласным судзе. Касацыйную скаргу гарадзенскага актывіста Мікалая Саляніка разгледзеў 7 лютага Гарадзенскі абласны суд. Суддзя Мікалай Рачынскі фармальна паставіўся да разгляду пастановы суда Кастрычніцкага раёна, згодна з якой Салянік быў аштрафаваны на 10 базавых велічынь за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да спецдакладчыка ААН па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання з просьбай заклікаць беларускія ўлады правесці расследаванне фактаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжання па нашумелай гісторыі па новай справе аб графіці. Наста Гусева

Валянціна Каваленка. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Жыхарка Бабруйску Валянціна Каваленка правяла 7 лютага каля адміністрацыі прэзідэнта ў Менску адзіночны пікет.

Мітынг супраць будоўлі завода ў Берасце Фота: tut.by Заяўнікі акцый атрымалі з Брэсцкага гарвыканкама адказы за подпісам намесніка старшыні Вадзіма Краўчука, у якіх гаворыцца, што правядзенне чатырох мітынгаў супраць завода АКБ 9 і 10 лютага на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у Брэсце «не дазваляецца», распавёў «БГ» берасцеец Сяргей Свірскі.

Скрыншот з праграмы тэлеканала ОНТ Пасля таго, як Генеральная пракуратура і Следчы камітэт не ўгледзелі падставаў для правядзення праверкі, дачы прававой ацэнкі гамафобным выказванням міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча і прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці, праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся з заявай у Савет Міністраў.

Сяргей Працэнка (справа) і Андрэй Стрыжак Гомельскі абласны суд адмяніў рашэнне суду Буда-Кашалёўскага раёну і пастанову аб высылцы з Беларусі 40-гадовага ўкраінца Сяргея Працэнкі, піша "Радыё Свабода".

ПЦ "Вясна" стала вядома, што прызначана дата разгляду справы па незаконнаму знішчэнню літаратуры Ігара Багачака на 18 лютага. Працэс пачнецца ў 14.30 у суде Савецкага раёна г. Мінска. 

Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская ўжо каля 20 гадоў змагаецца за аднаўленне правоў гвалтоўна зніклых палітыкаў і іх сем'яў. У сераду, 6 лютага гэтага года, яна звярнулася ў Канстытуцыйны Суд Беларусі з просьбай прадугледзець у Крымінальным кодэксе гвалтоўнае знікненне, як асобны від злачынства.