- Катэгорыя: Вясна
18 лістапада 2018 года самалёт з Мінска на Маскву вылятаў у 5.15 ранку. Лёг я позна, закапаўся ў дробных недаробленых справах, якія хацелася дарабіць перад тыднёвай паездкай: напісаў некалькі кароткіх лістоў, склаў урэшце дарожны заплечнік, уважліва праверыў грошы і дакументы, якія браў з сабой. Усё роўна рана ня ўклаўся бы, бо паездка была ў Чачню. Паспаў пару гадзінаў, прачнуўся, выпіў кавы. У 3.30 раніцы, за вакном яшчэ чорная лістападаўская ноч, на вуліцы мяне ўжо чакала таксоўка. Сяржук Сыс, мой калега, замовіў яе і пад’ехаў, як і дамаўляліся, па мяне.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная канферэнцыя “Вырашэнне праблем забруджвання паветра г. Наваполацка: маніторынг, інавацыі, удзел грамадскасці” прайшла ў апошнія дні студзеня ў Наваполацку.
- Катэгорыя: Вясна
18 лістапада 2018 года самалёт з Мінска на Маскву вылятаў у 5.15 ранку. Лёг я позна, закапаўся ў дробных недаробленых справах, якія хацелася дарабіць перад тыднёвай паездкай: напісаў некалькі кароткіх лістоў, склаў урэшце дарожны заплечнік, уважліва праверыў грошы і дакументы, якія браў з сабой. Усё роўна рана ня ўклаўся бы, бо паездка была ў Чачню. Паспаў пару гадзінаў, прачнуўся, выпіў кавы. У 3.30 раніцы, за вакном яшчэ чорная лістападаўская ноч, на вуліцы мяне ўжо чакала таксоўка. Сяржук Сыс, мой калега, замовіў яе і пад’ехаў, як і дамаўляліся, па мяне.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” зноў робяць спробы патрапіць на судовае разбіральніцтва да асуджанага за бойку з міліцыянтамі Святаслава Барановіча. Суд будзе разглядаць пытанне аб яго пераводзе з калоніі ў турму. На адным з судовых паседжанняў Барановіч заявіў пра жорсткае і бесчалавечае абыходжанне з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №1 горада Наваполацка.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Алег Мацкевіч звярнуўся ў Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт і Упраўленне па адукацыі Барысаўскага райвыканкама са зваротамі наконт Міжнароднага дня роднай мовы.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Еўрарадыё, хлопцы з вёскі Глушкавічы, якія зляпілі 5-метровага снегавіка з бела-чырвона-белым сцягам і гербам “Пагоняй”, распавядаюць пра выклікі ў міліцыю. Непаўналетніх выклікалі на размову ў школу — з бацькамі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца са Светлагорску Алена Маслюкова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна ўзняла пытанне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, звязаны з экалагічнай праблемай горада, піша «Гомельская Вясна».
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе кіраўнік "Гомельскай Вясны" Андрэй Стрыжак у фэйсбуку, у нядзелю 3 лютага ў 20.35 беларускія мытнікі на станцыі "Гудагай" знялі з цягніка "Вільнюс-Мінск" беларускую актывістку Марфу Рабкову, якая вярталася ў Беларусь з сесіі. Дзяўчыне толькі паведамілі, што неабходны паглыблены дагляд. Прычынаў на гэта не растлумачылі.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 1 лютага вынес пастанову аб прыцягненні берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе, якая была распачата ў дачыненні да яго раней па артыкулах паклёп і абраза.