Папа Францішак. Фота АР. Як паведамляе Белсат, чалавек не губляе права на жыццё нават пасля здзяйснення найцяжэйшых злачынстваў, сучасныя ўмовы ўжо не даюць маральнага апраўдання выкарыстанню смяротнага пакарання, кажа новая рэдакцыя Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. 

Cуд Ленінскага раёна г. Мінска спыніў адміністрацыйную справу па ч. 1 арт. 23.34 КаАП супраць ЛГБТК-актывісткі Вікі Біран за фота з плакатам "Самі вы падробка" каля будынку КДБ.

Дзяржаўны абвінаваўца па “справе прафсаюзаў” пракурор Вадзім Казей. Фота: ПЦ “Вясна”. Праваабаронцы працягваюць маніторынг судовага працэсу старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства. Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Справа слухаецца ў судзе Савецкага раёна Мінска. Суддзя – Марына Фёдарава.

Анатоль Лябедзька. Фота Радыё Свабода. За ўдзел у прэсавай канферэнцыі каля брамы рэстарану «Поедем поедим» у Курапатах палітыка Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь. 

Суд па "справе прафсаюзаў". Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Савецкага раёна Мінска, дзе слухаецца крымінальная справа старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка, 2 жніўня працягнецца вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы. Учора суд азнаёміўся толькі з першым томам. Усяго ў справе іх - 11. Але напачатку мусіць быць дапытаны супрацоўнік УДФР КДК па Мінскай вобласці нехта Дзмітрыеў. Такое рашэнне прыняла суддзя Фёдарава ўчора, прычым з умовай захавання бяспекі для сведкі з улікам той дзейнасці, якой ён займаецца.

Анатоль Лябедзька 21 чэрвеня ў Курапатах. Скрынштот з відэа Радыё Свабоды. Разгляд адміністрацыйнай справы палітыка Анатоля Лябедзькі адбудзецца 2 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак паседжання ў 14-30. Яго вінавацяць у парушэнні часткі 3 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Як пазначана ў пратаколе, ён быў адным з удзельнікаў прэс-канферэнцыі каля рэстаранна-забаўляльнага комплексу „Поедем поедим” у Курапатах 21 чэрвеня.

Сяргей Пятрухін у судзе У судзе Ленінскага раёна г. Брэста 1 жніўня адбыўся працяг разгляду справы відэаблогера Cяргея Пятрухіна, якога вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП). Суддзя Аляксандр Семянчук.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода У Адміністрацыі Прэзідэнта разгледзелі зварот шэрагу грамадскіх аб'яднанняў аб памілаванні палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

Алок Вэйд-Мэнан Грамадзян_ку ЗША індыйскага паходжання Алок Вайд-Мэнон 31 ліпеня не прапусцілі праз мяжу ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», сказала Радыё Свабодзе актывістка Віка Біран.