- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім РАУС 23 студзеня ў дачыненні да актывісткі Юліі Нічыпарук быў складзены пратакол аб адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП "Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў", паведамляе "Брэсцкая газета".
- Катэгорыя: Вясна
29 студзеня ў 18.30 на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца прэзентацыя кнігі былога палітвязня, палітыка, грамадскага дзеяча, пісьменніка і журналіста Паўла Севярынца "Каменнае сэрца", што вышла ў серыі "Беларуская турэмная літаратура".
- Катэгорыя: Вясна
Фігуранты новай крымінальнай справы аб графіці па артыкуле 341 КК РБ - Дзмітрый Паліенка, Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева - вечарам 23 студзеня пасля допыту адпушчаныя з УУС Заводскага раёна пад падпіску аб нявыездзе, паведаміў БелаПАН адзін з паплечнікаў Паліенкі.
- Катэгорыя: Вясна
Адным з найбольш важкіх аргументаў супраць смяротнага пакарання праваабаронцы называюць верагоднасць судовай памылкі, паколькі ад гэтага ніхто не застрахаваны. Памылкі коштам у жыццё чалавека здараліся не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне. У былым СССР такіх людскіх трагедый можна налічыць некалькі дзесяткаў. У БССР найбольш вядомы выпадак адбыўся у 1980 годзе. Віцебскі абласны суд абвінаваціў Мікалая Цярэню ў забойстве, якое ён не здзяйсняў. Праз некалькі месяцаў невінаваты быў растралялі. А сапраўдны забойца Генадзь Міхасевіч працягваў забіваць жанчын яшчэ 5 год. Ці мог бы быць апраўданы Цярэня? Так, мог бы. Скажам, калі б суд пры вынясенні прысуду абмежаваўся пажыццёвым зняволеннем, альбо прысуд прывялі ў выкананне не адразу, а праз 5 ці нават болей гадоў. Так, як гэта робіцца ў некаторых краінах.
- Катэгорыя: Вясна
Следчы камітэт пацвердзіў TUT.BY затрыманне трох чалавек, якія падазраюцца паводле артыкула аб пашкоджанні маёмасці.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля завяршэння жалобнай акцыі ў гонар Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага ў Мінску 22 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх удзельнікаў ушанавання.
- Катэгорыя: Вясна
Жонка зняволенага ў ПК-15 Людміла Кучура атрымала адказ з Дэпартамента выканання пакаранняў на сваю вусную заяву, датычна пазбаўлення кароткатэрміновага спаткання з мужам нібыта за выкарыстанне ім нецэнзурных выразаў падчас тэлефоннай размовы з сынам 4 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 22 студзеня разглядалася скарга праваабаронцы са Светлагорску Алены Маслюковай на рашэнне Светлагорскага раённага суда ад 12 лістапада. У той дзень раённы суд не знайшоў парушэнняў у рашэнні райвыканкама, які адмовіў ў правядзенні ў горадзе мітынгу супраць працы завода беленай цэлюлозы.