Мікалай Марозаў, Алена Маслюкова і Вадзім Болбас Актывісты са Светлагорску, што выступаюць супраць запуску цэлюлоза-кардоннага камбіната (СЦКК) і завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ), сустрэліся з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Худыкам.

Ілюстрацыя з сайта fidh.org Міжнародная федэрацыя па правах чалавека (FIDH) выступіла з заявай, якая ілюструе фальсіфікацыі падчас працяглага судовага разбору над чачэнскім праваабаронцам Аюбам Ціціевым.

Марыя Рабкова. Фота з сацыяльных сетак. Як паведамляе кіраўнік "Гомельскай Вясны" Андрэй Стрыжак у фэйсбуку, у нядзелю 3 лютага ў 20.35 беларускія мытнікі на станцыі "Гудагай" знялі з цягніка "Вільнюс-Мінск" беларускую актывістку Марфу Рабкову, якая вярталася ў Беларусь з сесіі. Дзяўчыне толькі паведамілі, што неабходны паглыблены дагляд. Прычынаў на гэта не растлумачылі. 

Вольга Нікалайчык на абароне Курапат. Фота: Радыё Рацыя Актывістка Вольга Нікалайчык ў пачатку кастрычніка мінулага года атрымала ад суда Першамайскага раёна вялікі штраф (980 рублёў) за ўдзел у акцыі 9 верасня ў Курапатах. Праз месяц яна аплаціла штраф цалкам і адправіла квітанцыю аб аплаце ў суд.

У аўторак,12 лютага, на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца адкрыццё выставы «Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён”, прэзентацыя новай кнігі Алеся Бяляцкага “Турэмныя сшыткі” і нефармальная размова за кубкам гарбаты ці кавы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Караблікі ў судзе Цэнтральнага раёна. У аўторак, 5 лютага Мінгарсуд разглядзеў апеляцыйныя скаргі аштрафаваных за акцыю з папяровымі караблікамі каля расійскай амбасады. Суддзя Яўген Хаткевіч пакінуў пастанову суда Цэнтральнага раёна ў сіле.

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна" Дзмітрый Паліенка накіраваў заяву ў раённы аддзел Следчага камітэта Заводскага раёна Мінска аб узбуджэнні крымінальнай справы па фактах жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з боку супрацоўнікаў Заводскага РУУС падчас яго трохсуткавага затрымання па крымінальнай справе.

Сёння, 5 лютага, журналістцы недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Таццяне Каравянковай патэлефанаваў невядомы. Назваўшыся супрацоўнікам Партызанскага РУУС Мінска, ён запатрабаваў прыйсці ў міліцыю, каб здаць адбіткі пальцаў, паведамляе "БАЖ".

Наталля Стрэльчанка. Фота з сайта ucpb.org Наталля Стрэльчанка, сябра партыі АГП, незадаволеная вынікамі праверкі Следчага камітэту ў дачыненні да міліцыянтаў, якія перашкодзілі ёй трапіць у Мінск на святкаванне 100-годдзе БНР, піша "Радыё Свабода".