Сяржук Русецкі. Фота "Радыё Рацыя" Бярозаўскія праваабаронцы зноў паднялі пытанне пра пашырэнне месцаў для масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

У апошні чацвер 2018 года валанцёры і валанцёркі "Вясны" сабраліся, каб падвесці вынікі супольнай працы адыходзячага года і абмеркаваць планы надыходзячага. Ды павіншаваць адзін аднаго са святамі і прыемна правесці разам час.

Журналіст газеты Дзяніс Івашын. Фота ПЦ "Вясна" Суд Савецкага раёна Мінска разгледзеў справу па позве аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына, піша "БАЖ". Пазоў Леніда Зайдэса задаволены часткова. «Новы Час» абавязаны сплаціць Зайдэсу 700 рублёў маральнай кампенсацыі і судовыя выдаткі. Акрамя таго, "Новы Час" павінен апублікаваць абвяржэнне свайго матэрыялу.

Картка працэссу:  Суд: Свіслацкага раёна Гродненскай вобласці

Аляксандр Жыльнікаў. Фота: БелаПАН. Камітэт па правах чавалека  ААН 24 снежня за нумарам 3082/2018 зарэгістраваў індывідуальны зварот аб парушэнні правоў асуджанага да смяротнага пакарання ў Беларусі Аляксандра Жыльнікава.

Сям'я Кучураў, архіўнае фота / svaboda.org Як паведаміла ПЦ "Вясна" жонка зняволенага Людміла Кучура, у тэлефоннай размове муж распавёў ёй, што на яго было накладзена новае спагнанне, якое стала падставай для пазбаўлення яго доўгатэрміновага спаткання. На гэты раз Пятра Кучуру абвінавацілі ў стварэнні канфліктнай сітуацыі з іншымі асуджанымі і хутчэй за ўсё «кінулі» ў ШІЗА, так як запланаваны тэлефонны званок родным не адбыўся.

Мікалай Дзядок Міжсвяточнае 27 снежня для журналістаў «Новага Часу» выдалася сапраўды судным днём. Зранку ў Фрунзенскім судзе пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Міколы Дзядка, а ў 14:30 у Савецкім пачнаўся разгляд іску Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час» і Дзяніса Івашына, паведамляецца на сайце выдання.

Журналіст газеты Дзяніс Івашын. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY Як паведамляе БАЖ, 27 снежня ў 14.30 у судзе Савецкага раёна Мінска адбудзецца асноўнае судовае пасяджэнне паводле пазову аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Леаніда Зайдэса да недзяржаўнай агульнанацыянальнай беларускамоўнай газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына.

Таццяна Мастыкіна Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.