Генадзь Барбарыч (справа) атрымлівае прэмію імя Зьмітра Завадзкага за 2007 год Карэспандэнта «Беларускага Радыё Рацыя» (Польшча) абвінавацілі ў падрыхтоўцы для замежнага СМІ без акрэдытацыі МЗС матэрыялу пра крымінальную справу супраць беларускіх журналістаў.

Андрэй Стрыжак і Сяргей Працэнка на судзе. Фота "Радыё Свабода" 40-гадовы ўкраінец Сяргей Працэнка дзесяць гадоў жыве ў Беларусі. Ён ажаніўся з жыхаркай Буда-Кашалёва. Сям’я выхоўвае траіх дзяцей, якім два, чатыры і дзевяць гадоў, паведамляе "Гомельская Вясна".

Алесь Кіревіч, скрыншот з сюжэта Белсата Як паведаміў "Гарадзенскай Вясне" журналіст-фрылансер Алесь Кіркевіч у дачыненні да яго міліцыя склала пратакол па ч.2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Аб гэтым ён дазнаўся, калі да яго 10 студзеня прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Кіревіча вінавацяць у тым, што ён запісаў для тэлеканалу Белсат каментары гарадзенскіх краязнаўцаў на тэму гістарычнай спадчыны гораду і яго турыстычнага патэнцыялу. Сюжэт пра патэнцыял старых гродзенскіх падвалаў быў паказаны на Белсаце 7 снежня. Алесь Кіркевіч як гродзенскі гісторык і журналіст дапамагаў яго рабіць.

Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў. Фота: bchd.info Некалькі дзясяткаў чалавек накіравалі подпісы ў Адміністрацыю прэзідэнта, санстанцыю і дэпутату парламента, патрабуючы  правесці экалагічную экспертызу мясцовасці, дзе размясціўся завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў».

Дзясятага студзеня ў Мінску ў прасторы "Корпус" прайшло ўрачысатае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзясяты раз праводзіць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый. Журы вызначыла 10 самых важных і яркіх персон, кампаній, ініцыятыў ды падзей за 2018 годзе.  На гэты раз у шорт-ліст прэміі увайшло 57 прапаноў у 10 намінацыях.

Лідзія Ярмошына. Фота: naviny.by Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына 10 студзеня заявіла Свабодзе, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 году, а выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — не пазней за 6 верасня 2020 году. Розніца — усяго адзін тыдзень.

Святлана Сакалоўская. Фота: facebook.com/svitlas Праваабарончы цэнтр “Вясна”, занепакоены сітуацыяй вакол парушэння правоў акторкі Святланы Сакалоўскай, якую супрацоўнікі АМАПу збілі пад час навагодніх святаў 31 снежня 2017, і яе адваката, звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН.

Мы павінны рабіць усё, каб кожны чалавек з інваліднасцю мог самастойна кіраваць сваім жыццём, што, на жаль, пакуль у нашым грамадстве атрымліваецца далёка не ўва ўсіх. Частка гэтай праблемы – існаванне дзяржаўнай сістэмы дапамогі, якая ўключае ў сябе інтэрнаты. Мы лічым усю гэтую сістэму неперспектыўнай і будзем прыкладаць усе намаганні, каб ад інтэрнатнай сістэмы перайсці да дапамогі ў мясцовых супольнасцях. Кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі

Суддзя Міхаіл Мельнікаў 09.01.2019 Тэкст абвінаваўчага прысуду Аляксандру Асіповічу, прызнанаму вінаватым у падвойным забойстве. Прысуд вынес суддзя Магілёўскага абласнога суда Міхаіл Мельнікаў.

Марына Золатава. Фота: "Наша Ніва". Крымінальную справу аб бяздзейнасці службовай асобы ў дачыненні галоўнага рэдактара партала Tut.by Марыны Золатавай перадалі ў Генеральную пракуратуру, паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.