- Катэгорыя: Вясна
Вечарам 28 лютага праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што да аднаго з актывістаў анархісцкага руху, пачынаючы з 19.30 вечара, настойліва стукаюць у дзверы супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Каля пад'езда ў легкавым аўтамабілі дзяжурыць некалькі чалавек, недалёка ад дома прыпаркаваны сіні мікрааўтобус з таніраваным шклом.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 28 лютага праваабаронцам "Вясны" паведаміў актывіст анархісцкага руху, што ўжо некалькі гадзінаў у яго пад'ездзе дзяжураць невядомыя людзі. Падобна на тое, што гэта супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 28 лютага стала вядома, што суд Заводскага раёна г.Мінска адправіў справы актывістаў Змітра Паліенкі і Насты Гусевай па арт. 23.34 КаАП на дапрацоўкі. Суд у Насты Гусевай скончыўся а 18.40. Да суда яны знаходзіліся ў ІЧУ.
- Катэгорыя: Вясна
28 лютага ў Брусэлі на 7-ым Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання прайшла панэльная дыскусія "Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць смяротнае пакаранне?"
- Катэгорыя: Вясна
Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу з'яўляецца часткай дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна" па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур. Сёння мы прадстаўляем працоўныя моманты падрыхтоўкі мультымедыйных гісторый. На жаль, нешматлікія з падобных ахвяр вырашаюцца дамагацца пакарання для сваіх крыўдзіцеляў ці хаця б надаць агалоску такім інцыдэнтам. У выніку, жорсткасць застаецца непакараным, а людзі — неабароненымі ад міліцэйскага гвалту, а статыстыка МУС аб службовых злачынствах — моцна скажонай. Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткіх відах абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў арганізатарам святкавання ў праве зладзіць Дзень Волі ў гарадскім парку імя Жылібера. Пра адмову ў правядзенні святочнага мерапрыемства паведамляе тэлеканал belsat.eu.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 28 лютага стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі каля Першамайскага суда затрымалі адну з удзельніц акцыі "Свабоду палітвязням!" на Кастрычніцкай плошчы 26 лютага Маю Навумаву. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку Надзея Батура. Яна хацела высвятліць лёс раней затрыманага актывіста Леаніда Кулакова, якога затрымалі ўчора.
- Катэгорыя: Вясна
У межах 7-га Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання 28 лютага ў Брусэлі адбудзецца панэльная дыскусія "Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць смяротнае пакаранне?".
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома ПЦ "Вясна", Міхаіл Жамчужны бліжэйшыя тры месяцы правядзе ў памяшканні камернага тыпу. Туды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.