Следчы камітэт. Фота: sputnik.by Следчы камітэт пацвердзіў TUT.BY затрыманне трох чалавек, якія падазраюцца паводле артыкула аб пашкоджанні маёмасці.

Святлана Сакалоўская. Фота: ПЦ "Вясна". Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Ля помніка Тарасу Шаўчэнкі ў Мінску 22 студзеня 2019 года. Фота: "Новы Час". Пасля завяршэння жалобнай акцыі ў гонар Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага ў Мінску  22 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх удзельнікаў ушанавання.

Кожную нядзелю праціўнікі будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода сустракаюцца на плошчы Леніна Брэсцкі райвыканкам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага завода. Аб гэтым паведаміў TUT.BY праваабаронца Раман Кісляк.

Сям'я Кучураў, архіўнае фота / svaboda.org Жонка зняволенага ў ПК-15 Людміла Кучура атрымала адказ з Дэпартамента выканання пакаранняў на сваю вусную заяву, датычна пазбаўлення кароткатэрміновага спаткання з мужам нібыта за выкарыстанне ім нецэнзурных выразаў падчас тэлефоннай размовы з сынам 4 студзеня.

Алена Маслюковай з групай падтрымкі каля Гомельскага абласнога суда 22.01.2019 У Гомельскім абласным судзе 22 студзеня разглядалася скарга праваабаронцы са Светлагорску Алены Маслюковай на рашэнне Светлагорскага раённага суда ад 12 лістапада. У той дзень раённы суд не знайшоў парушэнняў у рашэнні райвыканкама, які адмовіў ў правядзенні ў горадзе мітынгу супраць працы завода беленай цэлюлозы.

Дэлегацыя міжнародных прафсаюзных арганізацый на сустрэчы са службовымі асобамі ЕС Як паведамляецца на сайце Глабальнага саюза IndustriALL, у Брусэлі (Бельгія) дэлегацыя міжнародных прафсаюзных арганізацый сустрэлася з высокапастаўленымі службовымі асобамі Еўрапейскага Саюза. Глабальны саюз IndustriALL, Еўрапейскі Саюз IndustriALL, Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (МКП) праз Усееўрапейскай рэгіянальнай рады (УЕРР) і Еўрапейскую канфедэрацыю прафсаюзаў (ЕКП) паінфармавалі кіраўніцтва ЕС пра пагаршэнне сітуацыі з захаваннем прынцыпаў дэмакратыі і асноўных правоў у Беларусі.

Графіці на сцяне аднаго з гарадскіх будынкаў. У Мінску 21 студзеня былі затрыманыя некалькі актывістаў анархічнага руху. Вядома, што сярод затрыманых – Дзмітрый Паліенка і Яўген Чуліцкі. Узбуджана крымінальная справа за нанясенне графіці па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці).

Вось і прыйшла да нас радасная вестка пра адмену сумнавядомага артыкула 193.1 Крымінальнага кодекса. Ад моманту прыняцця артыкула 193.1 у снежні 2005 года ўсе мы, вясноўцы, штодня знаходзіліся пад пагрозай крымінальнага пераследу за сваю праваабарончую дзейнасць. Пагрозы тыя ў розныя часы былі розныя – ад рэальных да верагодных і ўяўных. Усе залежала ад бягучага палітычнага моманту.

Вольга Чайчыц у аддзяленні міліцыі. Журналістка-фрылансер Вольга Чайчыц, якая супрацоўнічае з польскім тэлеканалам „Белсат”, затрыманая 21 студзеня ля ўрочышча Курапаты пад Менскам. Відэатрансляцыю затрымання Чайчыц вяла ў „Фэйсбуку”, паведамляе БелаПАН.