- Катэгорыя: Вясна
Следчы камітэт не палічыў патрэбным разгледзець заяву "Вясны" за подпісам праваабаронцы Валянціна Стэфановіча аб здзейсненым злачынстве ў парадку, прадугледжаным арт. 174 КПК.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін 1 лютага пакінуў заяву старшыні суда Ленінскага раёна г.Брэста. П. Баброўскаму аб парушэнні правоў грамадзян, якіх не дапусцілі на адкрыты судовы працэс.
- Катэгорыя: Вясна
Як піша mspring.online, у ліпені 2018 году жонка асуджанага Пятра Кучуры, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі №15, звярнулася ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС і папрасіла даць ёй інфармацыю пра тое, колькі грошай вылічаецца з пенсіі мужа на камунальныя паслугі, харчаванне і вопратку.
- Катэгорыя: Вясна
Студзень выдаўся адносна спакойным месяцам у плане сацыяльна-грамадскай актыўнасці. Тым не меней, і ў новым годзе не спыняецца канвеер спагнання штрафаў з журналістаў па надуманых, але «абкатаных» судамі падставах.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 26 студзеня ўступілі ў сілу змены ў Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Праваабаронцы сабраліся на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”, каб ацаніць змены ў Закон на прадмет адпаведнасці міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў, паразважалі наконт доступу да права на свабоду мірных сходаў у Беларусі, і якія "падводныя камяні" могуць узнікнуць з правядзеннем масавых мерапрыемстваў. Праваабаронцы з рэгіёнаў Алёна Маслюкова, Аляксей Колчын, Віктар Сазонаў, Сяржук Русецкі падзяліліся досведам у правядзенні масавых мерапрыемстваў у сваіх гарадах: Светлагорску, Магілёве, Гродна, Бярозе, абмяркавалі, з якімі праблема сутыкаюцца яны.
- Катэгорыя: Вясна
У Гародні зноў судзяць журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыку Алеся Дзянісава. Разгляд яго адміністрацыйнай справы адбудзецца 1 лютага ў пятніцу ў судзе Ленінскага раёну Гародні.
- Катэгорыя: Вясна
Не так даўно светлагорскія грамадскія актывісты зафіксавалі чарговы непрыемны інцыдэнт, звязаны з дзейнасцю завода беленай цэлюлозы: з тэрыторыі завода адбыўся моцны сліў бруднай вадкасці цёмна-карычневага колеру з пенай па каналізацыйнай трубе ў Бярэзіну. Фатаграфіі і відэа інцыдэнту зрабілі шырокі рэзананс, і пра праблему светлагорскага ЗБЦ пачалі казаць і ва Ўкраіне.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
- Катэгорыя: Вясна
Разгляд адміністрацыйнай справы Змітра Паліенкі пачаўся 31 студзеня ў 10-30 ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу разглядае суддзя Алена Капцэвіч.
- Катэгорыя: Вясна
Справу галоўнага рэдактара будзе разглядаць суд Заводскага раёна Мінска, працэс будзе весці суддзя Аляксандр Петраш.