Алег Мацкевіч. Праваабаронца Алег Мацкевіч звярнуўся ў Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт і Упраўленне па адукацыі Барысаўскага райвыканкама са зваротамі наконт Міжнароднага дня роднай мовы.

Як паведамляе Еўрарадыё, хлопцы з вёскі Глушкавічы, якія зляпілі 5-метровага снегавіка з бела-чырвона-белым сцягам і гербам “Пагоняй”, распавядаюць пра выклікі ў міліцыю. Непаўналетніх выклікалі на размову ў школу — з бацькамі.

Аляксей Шчадроў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Кіраўніка прытулку для бяздомных абвінавацілі ў тым, што ён скраў гаманец.

Алена Маслюкова. Фота - ПЦ "Вясна" Праваабаронца са Светлагорску Алена Маслюкова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна ўзняла пытанне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, звязаны з экалагічнай праблемай горада, піша «Гомельская Вясна».

Марыя Рабкова. Фота з сацыяльных сетак. Як паведамляе кіраўнік "Гомельскай Вясны" Андрэй Стрыжак у фэйсбуку, у нядзелю 3 лютага ў 20.35 беларускія мытнікі на станцыі "Гудагай" знялі з цягніка "Вільнюс-Мінск" беларускую актывістку Марфу Рабкову, якая вярталася ў Беларусь з сесіі. Дзяўчыне толькі паведамілі, што неабходны паглыблены дагляд. Прычынаў на гэта не растлумачылі.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 1 лютага вынес пастанову аб прыцягненні берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна ў якасці абвінавачанага па крымінальнай справе, якая была распачата ў дачыненні да яго раней па артыкулах паклёп і абраза.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

У Мінску на праваабарончай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 29 студзеня былы палітвязень, палітык і пісьменнік Павел Севярынец прэзентаваў зборнік сваіх апавяданняў “Каменнае сэрца”, які стаў шостай кнігай з серыі “Беларуская турэмная літаратура”. У "Каменнае сэрца" ўвайшлі творы, напісаныя Севярынцам падчас знаходжання на “хіміі” пасля выбараў 2010 года, а таксама новыя эсэ. Агулам у зборніку змешчаны творы, напісаныя ім за апошнія дваццаць гадоў. Усё гэта - гісторыі з беларускай няволі – "сутак", "хіміі", турмаў, якія паказваюць сённяшнюю Беларусь знутры. У “Каменным сэрцы” – шмат эсэ з двух іншых, ужо выдадзеных кніг – “Лісты з лесу” і “Беларуская глыбіня”.

Сталі ахвярай міліцэйскага свавольства? Суддзя заплюшчыщ вочы на парушэнні працэсуальных дзеянняў і вынес рашэнне не на вашу карысць? Вас затрымалі міліцыянеры, не давалі вады і не пускалі ў туалет? У прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем, што такое Камітэт па правах чалавека, як туды паскардзіцца на Беларусь і які для гэтага трэба пракласці шлях.

Паведамленні аб прыпыненні папярэдняга расследавання аб знікненні сваіх блізкіх атрымалі сваякі зніклых палітыкаў Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям'і Захаранкі Алег Волчак, паведамляе "Беларускі дакументацыйнага цэнтр".