Марына Золатава ля суда. Фота: ПЦ "Вясна" Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы. Сёння, 15 лютага, у судзе працягнецца допыт супрацоўнікаў парталу TUT.BY: Ганны Рудэнка, Галіны Уласік і Ганны Калтыгінай.

У аўторак,12 лютага, на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца адкрыццё выставы «Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён”, сустрэча з пісьменнікамі, якія зазналі турэмнае зняволенне: Алесем Бяляцкім, Уладзімерам Някляевым і Змітром Драздом, прэзентацыя новай кнігі Алеся Бяляцкага “Турэмныя сшыткі” і нефармальная размова за кубкам гарбаты ці кавы.

Каля ўваходу ў школу, у якой вучацца мае дзеці, вісіць невялікая, малапрыкметная шыльдачка з фотаздымкам – у гэтай школе ў 1977 -1979 гадах вучыўся Бахановіч Ігар Яўгеньевіч, які 12 лютага 1982 года гераічна загінуў, выконваючы інтэрнацыянальны доўг у Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. З шыльды глядзіць малады, прыгожы хлопец. Усяго некалькі радкоў… 15 лютага спаўняецца трыдцаць гадоў заканчэння вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Гэта была апошняя для беларусаў вайна – вайна, якая ўнесла жыцці 771 суайчынніка, а 12 чалавек дагэтуль лічацца зніклымі без звестак. Усяго за дзевяць гадоў вайны больш за 30 тысяч нашых землякоў прынялі ў ёй удзел. У гадавіну вываду войскаў будзе казацца шмат словаў пра выкананы доўг, пра вернасць прысяге, пра гераізм… пусты афіцыёз не прашто.  Так, быў там і гераізм, і вернасць прысяге, але ў той жа час былі і масавыя знішчэнні афганскіх аулаў, забойствы мірных жыхароў і жудасная дзедаўшчына ў вайсковых частках.

Святлана Сакалоўская. Фота: ПЦ "Вясна". Цэнтральны апарат Следчага камітэта адмяніў пастанову УСК па Заводскаму раёну Мінска аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця амапаўцамі ў навагоднюю нос акторкі Святланы Сакалоўскай.

Марына Золатава ў судзе. Разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай пачынаецца ў 10 гадзін раніцы 12 лютага ў памяшканні суду Маскоўскага раёна Мінска, хаця і судом Заводскага раёна. Такая сітуацыя паўстала з-за адсутнасці ў Заводскім судзе прасторнай залі для вядзення працэсу. Спецыяльна для працэсу знайшлі судовую залю на 170 чалавек.

Гарадзенская турма. Фота: ПЦ "Вясна" Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Сёння, 14 лютага, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска лідарам прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку было адмоўлена ў іх іскавых патрабаваннях. Іск аб абароне гонара, годнасці і дзелавой рэпутацыі быў пададзены да сайта belnovosti.by.

Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў. Гарадзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч падалі касацыйныя скаргі ў Гарадзенскі абласны суд.

Марына Золатава з адвакаткай у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Заводскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнага рэдактара TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.

Наста Гусева. Фота ПЦ "Вясна" Заводскі раённы аддзел Следчага камітэта адказаў на заяву Насты Гусевай, якая была затрыманая раніцай 21 студзеня супрацоўнікамі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).