- Катэгорыя: Вясна
Адміністрацыйнага справа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна Берасця. Чакалася, што затрыманых даставяць у суд у першай палове дня, аднак прывезлі іх пасля 14 гадзін.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску на адукацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 12 лютага адкрылася выстава “Лісты палітвязням: ад 1996 года да нашых дзён”. Падчас імпрэзы вядомыя беларускія пісьменнікі, грамадскія дзеячы і былыя палітычныя зняволеныя Алесь Бяляцкі, Зміцер Дрозд і Уладзімір Някляеў падзяліліся сваімі ўспамінамі пра жыццё за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома ў судовым працэсе над рэдактаркай TUT.BY Марынай Золатавай, на шэраг сведак абароны падчас следства аказваўся ціск з тым, каб яны абгаварылі сваю калегу.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую абвінавачваюць у бяздзейнасці службовай асобы. Сёння, 18 лютага, cуд працягвае даследаванне пісьмовых матэрыялаў справы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнага рэдактара TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.
- Катэгорыя: Вясна
Фільм “Гісторыя смяротнага пакараня ў Беларусі”, зняты ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, паглядзелі ды абмеркавалі ў Шклове падчас адкрыцця Літаратурнага салона імя Міхася Зарэцкага.
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю а 8 гадзіны раніцы стала вядома, што ў Бярозе супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста і блогера Александра Кабанава. Як вынікае са стрыма з фэйсбука, яго затрымалі за ўдзел у акцыі ў Брэсце 10 лютага. Для атрымання паказанняў яго завезлі ў Бярозаўскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі дадаткова паведамілі яму, што яго хочуць апытаць пакуль у якасці сведкі.
- Катэгорыя: Вясна
У Берасці сёння затрыманы праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін. Папрэдне вядома, што дадому да яго супрацоўнікі міліці прышлі 15 лютага., але праваабаронцы дома не было. Затым яго па тэлефоне запрасілі наведаць аддзяленне міліцыі ў 15-00 у суботу.
- Катэгорыя: Вясна
Пракурор Мінскай вобласці Алег Лаўрахін апратэставаў у Мінскім абласным судзе рашэнне суда Нясвіжскага раёна, які яшчэ ў жніўні 2018 года абавязаў старшыню агракамбіната “Сноў” аплаціць кампенсацыю ветэрану працы Сырыцы, а таксама вярнуць яму званне Ганаровага працаўніка. Жнівеньскае рашэнне адменена, а справа накіравана на новы разгляд іншым суддзёй. Пра гэта стала вядома правабааронцы Сяргею Гоўшы.