- Катэгорыя: Вясна
Віцебскія вернікі-каталікі просяць прэзідэнта Беларусі паспрыяць у вырашэнні пытання аб вяртанні ў Беларусь ксяндза Паўла Кнурэка – пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Пад зваротам да Лукашэнкі падпісаліся 465 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Прэзентацыя мультымедыйнага праекта ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу адбудзецца сёння, 20 лютага, у магілёўскім грамадскім цэнтры «Кола». Пра мерапрыества інфармуе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Яны просяць суд абавязаць Брэсцкі райвыканкам зарэгістраваць ініцыятыўную групу па правядзенні мясцовага рэферэндуму і пытанне, якое выносіцца на яго.
- Катэгорыя: Вясна
Не паспелі з'явіцца навіны пра абноўлены спіс сталых месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Мінску, як валанцёры "Вясны" вырашылі самі пераканацца, на колькі сталічныя ўлады ідуць насустрач людзям, якія жадаюць выказаць сваё меркаванне пра тую ці іншую праблему на вуліцах горада. Бо па беларускіх законах мірныя сходы аднесеныя да масавых мерапрыемстваў. Актывісты не мелі ілюзій наконт даступнасці і сапраўды масавай наведвальнасці ўсіх гэтых тэрыторый. «Уводзячы адзін за адным адрасы ў google-maps, мы з цікавасцю рыхтаваліся да сустрэчы ці то з чаканым расчараваннем, ці то з візуалізацыяй "жорсткай лібералізацыі", абяцанай міністрам МУС. Забягаючы наперад, адзначым - цудаў не адбылося», - прызнаюцца валанцёры.
- Катэгорыя: Вясна
У папраўчай калоніі №1 г. Наваполацка 12 лютага завершылася судовае паседжанне ў адносінах да Святаслава Барановіча, асуджанага за бойку ў тралебуйсе з міліцыянтамі. На судовым разбіральніцтве, якое было распачатае яшчэ пяць месяцаў таму, разглядалася пытанне аб змене рэжыму адбыцця пакарання на турэмны.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
- Катэгорыя: Вясна
Але вяртаюся да Парыжу. Апошні дзень нашага форуму праваабаронцаў праходзіў у палацы Шайё, дзе 70 гадоў таму была падпісаная Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і дзе яна захоўваецца дасюль. Палац гэты пабудаваны адносна нядаўна, у 30-я гады, у псеўдакласічным стылі з элементамі канструктывізму, з мадэрновымі фрэскамі ў стылі ар-дэко. Заканчэньне нашай канферэнцыі ў гэтым палацы мела найперш сімвалічны сэнс.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую абвінавачваюць у бяздзейнасці службовай асобы. У аўторак, 19 лютага, cуд дапытвае Марыну Золатаву ў якасці абвінавачанай.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 18 лютага, старшыня праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі сустрэўся з прадстаўніцтвам Еўрасаюза ў Беларусі і з еўрапейскім камісарам па бюджэту і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам.
- Катэгорыя: Вясна
Заводскі раённы аддзел Следчага камітэта адказаў на заяву Насты Гусевай, якая была затрыманая раніцай 21 студзеня супрацоўнікамі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).