У 2018 годзе юрыстамі ГА "Экадом", якія спецыялізуюцца ў сферы экалагічнага правы і сістэматычна праводзяць маніторынг правапрымяняльнай практыкі па рэалізацыі экалагічных правоў, было праведзена даследаванне пытання доступу да экалагічнай інфармацыі грамадскасцю.

Уладзімір Вялічкін. "У бліжэйшы час Берасцейскім гарвыканкамам будзе прынятае новае рашэнне “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце”,  –  гаворыцца ў адказе гарвыканкама на адмысловы зварот грамадзян.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода. На незалежных журналістаў з Брэста Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву складзена чатыры пратаколы, паведамляюць naviny.by. Супрацоўнік Ленінскага РАУС Артур Жыдкоў, які, па словах Ляўчука, склаў пратаколы, не папярэдзіўшы журналістаў, прызначыў судовае паседжаньне на 25 студзеня.

Снегавік, з-за якога завялі справу. Фота з сайта b-g.by У Брэсцкім РАУС 23 студзеня ў дачыненні да актывісткі Юліі Нічыпарук быў складзены пратакол аб адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП "Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў", паведамляе "Брэсцкая газета".

29 студзеня ў 18.30 на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца прэзентацыя кнігі былога палітвязня, палітыка, грамадскага дзеяча, пісьменніка і журналіста Паўла Севярынца "Каменнае сэрца", што вышла ў серыі "Беларуская турэмная літаратура".

Дзмітрый Паліенка на волі 23 студзеня 2019 года. Фота з Facebook Марыны Касінеравай Фігуранты новай крымінальнай справы аб графіці па артыкуле 341 КК РБ - Дзмітрый Паліенка, Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева - вечарам 23 студзеня пасля допыту адпушчаныя з УУС Заводскага раёна пад падпіску аб нявыездзе, паведаміў БелаПАН адзін з паплечнікаў Паліенкі.

Адным з найбольш важкіх аргументаў супраць смяротнага пакарання праваабаронцы называюць верагоднасць судовай памылкі, паколькі ад гэтага ніхто не застрахаваны. Памылкі коштам у жыццё чалавека здараліся не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне. У былым СССР такіх людскіх трагедый можна налічыць некалькі дзесяткаў. У БССР найбольш вядомы выпадак адбыўся у 1980 годзе. Віцебскі абласны суд абвінаваціў Мікалая Цярэню ў забойстве, якое ён не здзяйсняў. Праз некалькі месяцаў невінаваты быў растралялі. А сапраўдны забойца Генадзь Міхасевіч працягваў забіваць жанчын яшчэ 5 год. Ці мог бы быць апраўданы Цярэня? Так, мог бы. Скажам, калі б суд пры вынясенні прысуду абмежаваўся пажыццёвым зняволеннем, альбо прысуд прывялі ў выкананне не адразу, а праз 5 ці нават болей гадоў. Так, як гэта робіцца ў некаторых краінах.

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by Следчы камітэт пацвердзіў TUT.BY затрыманне трох чалавек, якія падазраюцца паводле артыкула аб пашкоджанні маёмасці.

Святлана Сакалоўская. Фота: ПЦ "Вясна". Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Ля помніка Тарасу Шаўчэнкі ў Мінску 22 студзеня 2019 года. Фота: "Новы Час". Пасля завяршэння жалобнай акцыі ў гонар Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага ў Мінску  22 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх удзельнікаў ушанавання.