- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” выпусцілі серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка. Тым самым яны нагадваюць беларусам і беларускам, што гістарычна Міжнародны жаночы дзень задумваўся для заахвочвання і абароны раўнапраўя жанчын ва ўсім свеце. “Мы сутыкнуліся з недасведчанасцю людзей аб сапраўднай сутнасці свята. У беларускім грамадстве пераважае два падыхода да 8 сакавіка: Дзень вясны і прыгажосці ці поўнае яго адмаўленне. Атрымліваецца, што адзіны сімвал гендэрнай роўнасці працуе супраць гендэрнай роўнасці. Нам захацелася неяк паўплываць на гэтую сітуацыю, і дапамагчы людзям правільна расставіць акцэнты ў гэты дзень ”, — распавядае гісторыю стварэння паштовак каардынатарка праекта Дзіяна Пінчук.
- Катэгорыя: Вясна
Наш самалёт прызямляецца ў грозьненскім аэрапорце. Аэрапорт выглядае сьціпла і правінцыйна, без асаблівай раскошы. Пад’яжджае невялічкі аўтобусік, падобны на “Радзіміча”, з надпісам на баку: “Грозный – центр мира”. Па-руску, гэта ня толькі “цэнтр сьвету”, але ж яшчэ і “цэнтр міралюбнасьці”. Куды там Лукашэнку, які любіць паўтараць, што Беларусь – цэнтр Еўропы, Рамзан Кадыраў бярэ вышэй. Мы сядаем у аўтобусік, ён праяжджае сто метраў, і мы пад прыцэлам відэакамеры, на якую нас здымае хлопец у джынсах, уваходзім у будынак вакзалу. Пашпарты ніхто не правярае, як быццам бы мы прыляцелі ў які-небудзь Тамбоў.
- Катэгорыя: Вясна
Панэльная дыскусія "Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць смяротнае пакаранне?” прайшла 28 лютага ў Бруселі ў межах 7-га Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання. Да ўдзелу ў дыскусіі арганізатары запрасілі не толькі беларускіх праваабаронцаў, але і прадстаўнікоў беларускіх уладаў.
- Катэгорыя: Вясна
Панэльная дыскусія "Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць смяротнае пакаранне?” прайшла 28 лютага ў Бруселі ў межах 7-га Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання. Да ўдзелу ў дыскусіі арганізатары запрасілі не толькі беларускіх праваабаронцаў, але і прадстаўнікоў беларускіх уладаў.
- Катэгорыя: Вясна
На мінскай пляцоўцы "Тэрыторыя Правоў" Валанцёрская служба "Вясны" ў рамках мерапрыемстваў да Міжнароднага жаночага дня W-day правядзе інтэрактыўную лекцыю "8 сакавіка. Разбуральніца легенд". Запрошаныя эксперткі і актывісткі раскажуць пра гісторыю дня 8 сакавіка і ўніверсальнасць правоў чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
На минской площадке "Территория Прав" Волонтёрская служба "Весны" проведет интерактивную лекцию "8 марта. Разрушительницы легенд". Волонтёры расскажут про историю дня 8 марта и универсальность прав человека.
- Катэгорыя: Вясна
Аддзелы прымусовага выканання Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў Мінска распачалі выканаўчую справу ў дачыненні да лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, піша "Новы Час".
- Катэгорыя: Вясна
Ціск на незалежных журналістаў з Берасця Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву з боку беларускіх уладаў не спыняецца ўжо паўгода. 4 сакавіка журналісты атрымалі вялікія штрафы: 120 базавых велічынь на дваіх альбо 3060 рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст з Жодзіна Андрусь Кашэўскі быў выкліканы позвай ў Цэнтральны РУУС Мінска ў якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Размова йдзе пра акцыю “Свабоду палітвязням”, якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Пазней стала вядома, што Кашэўскага затрымалі і да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.