Пётр Маркоўскі Як паведамляе "Гомельская Вясна", 7 сакавіка ў АУС Цэнтральнага раёна Гомеля пачаўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Пятра Маркоўскага. Супраць яго склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).

Валянцін Стэфановіч і Любоў Кавалёва на Сусветным маршы супраць смяротнага пакарання. Брусэль,2019 год Пытанне поўнай адмены смяротнага пакарання робіцца ўніверсальнай з’явай і каштоўнасцю для ўсяго свету.

Назіральнікі ControlBY Валанцёры і валанцёркі “Вясны” выйдуць 6 сакавіка на пікет-манстрацыю “За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў” у сталічны парк Дружбы народаў.

Аляксандр Кабанаў, г. Бяроза. У блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава зраніцы 7 сакавіка ў доме адбываецца ператрус. Про гэта паведамляе праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін.

Манстрацыя ў парку Дружбы народаў. Фота ПЦ "Вясна" У мінскім парку Дружбы народаў прайшоў пікет-манстрацыя “За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў”. Незвычайнае мерапрыемства зладзілі валанцёры і валанцёркі ПЦ “Вясна”.

Як паведамляе "Экадом", Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі накіраваў Беларусі папярэднюю ацэнку выпадкаў пераследу актывістаў у сувязі з будаўніцтвам акумулятарнага завода ў Брэсце.

Затрыманне Мікалая Дзядка. Фота з сацсетак Анархіста Мікалая Дзядка даставілі ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пасля абеду 6 сакавіка. Яго вінавацяць ў адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП - "удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" за выхад на Кастрычніцкую плошчу 26 лютага. 

Суд Заводскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнай рэдактаркі TUT.BY, якую абвінавачваюць у бяздзейнасці службовай асобы. У панядзелак, 4 сакавіка, у 12.30 суд вынесены прысуд.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Генеральная пракуратура ў другі раз разглядзела зварот праваабронцы “Вясны” Валянціна Стэфановіча, які быў перакіраваны туды з Савета Міністраў.

Канстытуцыйны суд адказаў 21 лютага кіраўніцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раісе Міхайлоўскай на зварот, у якім яна прасіла прадугледзець у Крымінальным кодэксе гвалтоўнае знікненне як асобны від злачынства. Намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда Н. Карповіч паведаміў, што зварот вывучаны ў Канстытуцыйным судзе, аднак падставаў для ўзбуджэння вядзення па справе не выяўлена. Фота прадастаўлена Раісай Міхалоўскай для spring96.org