10 сакавіка ў Брэсце прайшло традыцыйнае мірны сход супраць будаўніцтва завода акумулятарных батарэй.

Дзень Волі. Фота: Радыё Свабода Заяўнікі правядзення Дня Волі на стадыёне «Дынама» атрымалі сёння адказ з Мінгарвыканкама, піша "Новы Час". Ліст падпісаў намеснік старшыні Арцём Цуран.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выпусціў серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка. Бо гістарычна гэты дзень – не проста "жаночы дзень", а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі ў гэты дзень на дэманстрацыі і пікеты, прыцягваючы грамадскую ўвагу да сваіх праблем. Таму праваабаронцы "Вясны" не змаглі таксама застацца ў баку.

Фота прадастаўлена Мікалаем Дзядком Былы палітвязень Мікола Дзядок распавёў сайту palitviazni.info пра тое, чаму ў апошні час на яго ўзмацніўся ціск з боку сілавікоў.

У праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуўся мінскі відэаблогер Павел Спірын, у дачыненні да якога міліцыя распачала праверку па факце абразы чыноўніка па арт. 189 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Павал Спірін

Прысутныя на судовым паседжанні па справе Аюба Ціціева 11 сакавіка 2019 года. Фота з сацсетак 11 сакавіка ў Шалінскім судзе г. Грозны пачаліся спрэчкі бакоў па справе кіраўніка аддзялення ПЦ "Мемарыял" у Чачні, праваабаронцы Аюба Ціціева. Яго абвінавачваюць у захоўванні наркотыкаў па ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі.

Сяргей Аляксейкаў Як паведамляе "Гомельская вясна", 19 сакавіка ў судзе Рагачоўскага раёна пачнецца адміністрацыйны працэс у дачыненні да мясцовага жыхара Сяргея Аляксейкава. Супраць яго склалі адміністрацыйны пратакол, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).

Аляксандр Кабанаў. Фота: "Новы Час". У блогера і актыўнага праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніяй АйПаўэр Аляксандра Кабанава 7 сакавіка ў Бярозе адбыўся ператрус. Прычым вобшук адбыўся не толькі ў яго, а яшчэ і ў кватэры ягонай блізкай жанчыны, а таксама ў доме бацькоў.

Минский горисполком. Гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг 25 сакавіка каля Вялікага тэатра оперы і балета.

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота: belapan.by Шостага сакавіка ініцыятыўная група, якая выступае супраць завода беленай цэлюлозы ў Светлагорску, сустрэлася з кіраўніком канцэрну “Беллеспаперпрам” Юрыем Назаравым.