Выява з галоўнай старонкі Алеся Круткіна на фэйсбуку. Ад актывіста Алеся Круткіна, які актыўна заклікаў мінчукоў на малебен у абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі прэзідэнта, некалькі дзён няма ніякіх звестак. На сувязь з сябрамі ён не выходзіць, на паведамленні не адказвае. Магчыма, Круткіна затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Праваабаронца Леанід Свецік Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся да дэпутатаў беларускага Парламента з прапановай унесці ў закон аб амністыі асобаў, асуджаных па артыкулах 375, 376 і 431 Крымінальнаг кодэкса, паводле якіх адбывае цяпер пакаранне палітвязень Міхаіл Жамчужны. У адказе з Палаты – ні слова пра згаданыя артыкулы і Жамчужнага. Дэпутаты напісалі аб магчымасці ўжывання “акту гуманізму” да асуджаных па арт. 328 КК. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".

Крысціна Саладуха 17 красавіка карэспандэнтка “Газеты Слонімскай” Крысціна Саладуха па заданні рэдакцыі прыйшла ў райвыканкам, каб паглядзець і сфатаграфаваць экспазіцыю праекта жыллёвай забудовы шматпавярховых дамоў на праспекце Незалежнасці ў Слоніме, паведамлея Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Спецыяльны дакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст 16 красавіка на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Мінску спецыяльны дакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст сустрэўся з праваабарончай супольнасцю Беларусі.

Будынак РАУС Ленінскага раёна Брэста. Фота ПЦ "Вясна" Як стала вядома ПЦ "Вясна", затрыманых у апошнія дні актывістаў-праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце будут судзіць у Ленінскім РАУСе.

Сяргей Спарыш. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Актывіст партыі "Народная Грамада" Сяргей Спарыш, які быў адным з арганізатараў малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі Лукашэнкі, пакаралі буйным штрафам за заклікі да правядзенння несанкцыянаванага мерапрыемства (арт 23.34 КаАП).

Андрэй Павук. Фота з сацсетак Стала вядома, што з блогера Андрэя Павука знялі абвінавачанне па распачатай 20 сакавіка крымінальнай справы па факту заведама фальшывага паведамлення аб мініраванні райвыканкама ў гп. Акцябрскі. Паводле ч.1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса прадугледжаная крымінальная адказнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Уладзімір Целяпун Яшчэ пятага сакавіка праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун накіраваў зварот на імя старшыні Мазырскага райваканкама Пашлечка А.Ф, з просьбай даць тлумачэнні па зменах у закон “Аб масавых мерапрыемствах”, а таксама змяніць рашэнне мясцовых уладаў па гэтым пытанні. 

“Вясна” наведала горад Брэст, здаецца, у самы гарачы час. Зранку панядзелка 15 красавіка спіс затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту складаўся з 14 чалавек. Суд над імі адбываўся непасрэдна ў мясцовым РАУСе. У выніку, адсядзеўшы выходныя ў ізалятары часовага ўтрымання, амаль усім выпісалі судовыя позвы па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) на іншыя даты. Відавочна, што такім чынам адбываецца ціск на мясцовых актывістаў, якія пратэстуюць супраць будоўлі акумулятарнага завода пад Брэстам. Мясцовы праваабаронца “Вясны” Уладзімір Вялічкін таксама патрапіў пад рэпрэсіі ўлады: ён таксама правёў усе выходныя з пятніцы ў ізалятары часовага ўтрыманння. У панядзелак пасля вызвалення ён жартаваў з групай падтрымкі, якая сустракала вызваленных актывістаў пад сценамі РУУС, што ў нядзелю, негледзячы на затрыманне, у іх была магчымасць пакарміць галубоў: “Мы ўзялі хлебушак на шпацыр, і паклалі яго на дах у турэмным двары, і галубы прыляцелі…

Як стала вядома з сацыяльных сетак, у Брэсце затрымана дзевяць праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ, якія былі выкліканыя ў РАУС адміністрацыі Ленінскага раёна у якасці сведак па нейкай справе. Яны прабудуць пад вартай да суда.