Мінгарвыканкам забараніў правядзенне пікету, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Пікет, як паведамляе Прэс-служба аргкамітэта па стварэнні НБП ў Беларусі, планавалася правесці 30 сакавіка каля стэлы «Мінск - горад-герой», размешчанай на праспекце Пераможцаў. Ініцыятарам пікету выступіў Каардынацыйны Савет лева-патрыятычных сіл Беларусі "Адзінства".

Як паведамляе "БАЖ", 25 сакавіка супрацоўнікі Маскоўскага РАУС Брэста прыехалі дадому да журналістаў-фрылансераў, сябраў ГА “БАЖ” Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай, каб скласці чарговыя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат” без акрэдытацыі. Фота з Facebook Міланы Харытонавай

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, яшчэ раніцай 22 сакавіка быў затрыманы Уладзіслаў Швед, які пад допісам у пабліку “Мая краіна Беларусь” ва Ўкантакце пакінуў каментар, у якім прапанаваў выйсці ўсім 25 сакавіка на пл. Якуба Коласа ў Мінску.

Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук У Брэсце ў чарговы раз пакаралі штрафам журналістаў-фрылансераў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука, паведамляе БАЖ.

Берасцейскі актывіст Віталь Казак. Суд Ленінскага раёна г. Брэста працягнуў 25 сакавіка разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Віталя Казака.

Аўтазакі на Кастрычніцкай плошчы Мінска 25 сакавіка 2019 года. Фота: Павел Падкарытаў. 101 гадавіну стварэння Беларускай народнай рэспублікі адзначаюць сёння беларусы ва ўсім свеце. У Мінску на 25 сакавіка запланавана некалькі лакальных мерапрыемстваў.

Дыскусія пра тое, чаму турэмная культура так моцна ўкаранілася ў беларускім грамадстве адбудзецца 27 сакавіка ў Магілёве.

Алесь Абляк. Фота: "Берасцейская Вясна". Напярэдадні Дня Волі супрацоўнікі міліцыі актыўна цікавіліся грамадскімі актывістамі. “Берасцейская Вясна” паведамляе, што напярэдадні гарадскія ўлады адмовілі мясцовым актывістам у правядзенні святочнага пікетавання з нагоды Дня Волі. Але некаторыя прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што яны ўсё ж ускладуць у гэты дзень кветкі да помніка 1000-годдзя Берасця.

Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2019 года. Святкаванне Дня Волі адбылося ў Кіеўскім скверы Мінску 24 сакавіка. Сонечнае надвор’е, добрая музыка і светлыя людзі склаліся ў яркае святочнае пано, якое перадае фотарэпартаж, падрыхтаваны ПЦ “Вясна”.

Наталля Басалыга ў судзе над "Новым часам" Як паведамляе "Радыё Свабода", а 13.40 на ўваходзе ў Кіеўскі сквер у г. Мінску затрыманая актывістка Наталля Басалыга. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што яна знаходзіцца ў РАУС Цэнтральнага раёну г. Мінска. Яе затрымлівалі два супрацоўнікі міліцыі ў форме, але не прадстаўляліся і не тлумачылі прычынаў затрымання.