- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця 26 сакавіка пачаўся разгляд скаргі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндума да Брэсцкага райвыканкама на адмову ў правядзенні мясцовага рэферэндума.
- Катэгорыя: Вясна
Рашэнне аб немэтазгоднасці стварэння пастаяннай камісіі па правах чалавека было прынятае 18 сакавіка на сумесным паседжанні дзьвюх пастаянных камісій (па пытаннях мясцовага самакіравання і сацабароны) Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Удзел у паседжанні ўзяў віцебскі праваабаронца Леанід Свецік.
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома, што былы палітвязень Зміцер Паліенка, які цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага атрымання па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэкса (“Асабліва злоснае хуліганства”), трымае галадоўку з 24 сакавіка. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку яго сябар актывіст Вячаслаў Касінераў.
- Катэгорыя: Вясна
101 гадавіну стварэння Беларускай народнай рэспублікі адзначаюць сёння беларусы ва ўсім свеце. У Мінску на 25 сакавіка запланавана некалькі лакальных мерапрыемстваў.
- Катэгорыя: Вясна
25 сакавіка 2019 года ў Мінску прайшлі некалькі мірных сходаў, прысвечаных 101 гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Высновы:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска працягвае судзіць актывістаў за Дзень Волі. 27 сакавіка суддзя Вікторыя Шабуня разглядае адміністрацыйную справу актывісткі Наталлі Гарачка-Басалыгі. Яе судзяць паводле артыкула 17. 1 (дробнае хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
У студзені на электронную скрыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” напісала жанчына з не зусім звычайнай просьбай аб дапамозе.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе БАЖ, выйшаў «Маніторынг асвятлення ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ», праведзены праваабарончай ініцыятывай "Журналісты за талерантнасць". У дзесяці выбарках за дзесяць месяцаў даследавання (студзень-кастрычнік 2018 г.) аказалася 161 СМІ.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, якога 26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў на 45 базавых велічыняў паводле артыкула 23.34 ч.2 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), распавёў сайту palitviazni.info пра затрыманне, умовы ў ізалятары часовага ўтрымання і “спектакль” у судзе.
- Катэгорыя: Вясна
У 2019 годзе спаўняецца 10 гадоў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. "Радыё Рацыя" паразмаўляла з каардынатарам кампаніі Андрэем Палудай пра дзейнасць у кампаніі, яе цяжкасці і актуальнасць для Беларусі.