- Катэгорыя: Вясна
Як піша ў фэйсбуку берасцейскі актывіст Аляксандр Абляк, ноччу з 4 на 5 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі сына Дзяніса праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам Майсея Мазько. На апошняга распачата крымінальная справа. Майсей Мазько цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання з вечара 2 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
Заява праваабарончых арганізацый з нагоды падзеяў у Курапатах Мінск, 04 красавіка 2019 года
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Барыс Бухель звярнуўся ў гарвыканкам з патрабаваннем тэрмінова давесці да ладу рашэнне Магілёўскага гарвыканкама пра правядзенне масавых мерапрыемстваў, піша mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Журналістка-фрылансерка Ларыса Шчыракова атрымала позву за подпісам участковага інспектара Сяргея Прымакова з АУС Гомельскага райвыканкаму, якой яе выклікалі для прахаджэння дактыласкапіі, піша "Гомельская Вясна". Позва была пакладзена ў паштовую скрыню.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 4 красавіка стала вядома, што ў Курапатах зносяць крыжы. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскі праваабаронца “Вясны” Віктар Сазонаў атрымаў ад старшыні Гродзенскага абласнога суда адказ на надзорную скаргу на рашэнне гэтага ж суда, піша прэс-служба ГА "БАЖ". Старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун пакінуў пастанову пра пакаранне Віктара Сазонава штрафам у памеры 15 базавых велічыняў у сіле. Як вынікае з яго адказу, датаванага 19 сакавіка 2019 года, віна праваабаронцы ў правапарушэнні нібыта пацверджаная паказаннямі сведак, “пісьмовымі доказамі і відэазапісам несанкцыянаванага мерапрыемства”.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная выбарчая камісія Украіны афіцыйна абвясціла другі тур выбараў прэзідэнта. Ён пройдзе праз тры тыдні — 21 красавіка. Па ўкраінскаму выбарчаму заканадаўству, калі ні адзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, мусіць адбыцца другі тур. ЦВК Украіны па стане на 18:00 апрацавала амаль усе выбарчыя бюлетэні — каля 90%. Паводле афіцыйных дадзеных кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Зяленскі набраў каля 30% галасоў, а Пётр Парашэнка — каля 16%. Яны выходзяць у другі тур выбараў.
- Катэгорыя: Вясна
Родныя і блізкія актывіста Майсея Мазько, які з'яўляецца ўдзельнікам ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам, лічаць яго затрыманне правакацыяй.
- Катэгорыя: Вясна
Генеральная дырэкцыя па правах чалавека і верхавенства права Рады Еўропы ў якасці магчымых наступных крокаў у працы з беларускімі ўладамі па пытанні адмены смяротнага пакарання прапануе глыбей даведацца вопыт і мадэлі Расіі і Грузіі — краін з агульнай спадчынай, а таксама Францыі. Пра гэта беларускім журналістам распавёў у Страсбургу каардынатар праектаў генеральнай дырэкцыі па правах чалавека і верхавенства права Сяргей Дзікман, перадае naviny.by.