- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска 11 красавіка разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненні Міколы Качурца і братоў Уладзімера і Яраслава Кійко. Тры розныя суддзі сінхронна пакаралі кожнага з актывістаў штрафам у памеры 4 базавых велічыняў – за фатаграфаванне з бел-чырвона-белымі сцягамі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна г. Брэста 11 красавіка разглядзеў чарговую адміністрацыйную справу журналіста Яўгена Скрабца па арт. 22.9 КаАП (за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі). У адміністрацыйным пратаколе пазначаецца “узяў інтэрв’ю без акрэдытацыі, чым парушыў правы і абавязкі журналіста замежнага СМІ”.
- Катэгорыя: Вясна
Агулам па дзвюх адміністрацыйных справах на 40 базавых велічыняў аштрафаваў Глыбоцкі раённы суд 11 красавіка незалежнага журналіста Змітра Лупача.
- Катэгорыя: Вясна
5 красавіка кіраўніка грозненскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Аюба Ціціева перавялі з СІЗА ў калонію-пасяленне № 3 у Аргун, дзе ён будзе адбываць пакаранне. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў Мінску працягнуліся суды над затрыманымі напярэдадні нядзельнай малебна па забітых у Курапатах. Ініцыятар мерапрыемства палітык Мікалай Статкевіч і актывіст Максім Вінярскі былі пакараны 15 і 13 суткамі суткамі арышту за парушэнне артыкулу 23.34 КаАП (заклік да удзелу у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Рашэнне па Статкевічу (15 сутак) прыняла суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня. Па Вінярскаму (13 сутак) - суддзя Маскоўскага раённага суда Мінска Таццяна Мотыль.
- Катэгорыя: Вясна
У ПЦ "Вясна" звярнуўся грамадзянін Расійскай Федэрацыі Віталь Максімаў. Ён з'яўляецца членам зарэгістраванай у Расіі рэлігійнай арганізацыі «Царква аб'яднання». У Беларусі ў яго від на жыхарства, жонка-беларуска і трое дзяцей. У Беларусі абшчына, у якой Віталь Максімаў з'яўляецца кіраўніком, не зарэгістраваная.
- Катэгорыя: Вясна
72-гадовая актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni.info пра тое, як яе затрымлівалі ў Курапатах, пра галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання і ўмовы знаходжання ў няволі.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведамляе, што раніцай 9 красавіка ў офіс тэлеканала "Белсат" у Мінску прыйшлі міліцыянты рабіць ператрус.
- Катэгорыя: Вясна
Жыхар Мінска звярнуўся ў Генпракуратуру Беларусі са скаргай на неправамоцныя дзеянні супрацоўніка КДБ, які шляхам шантажу і пагроз вымусіў яго пагадзіцца на добраахвотнае аказанне дапамогі органам дзяржаўнай бяспекі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 8 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Вольгі Нікалайчык «за заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства ў сацыяльных сетках».