У судзе Мінскага раёну судзяць 72-гадовую Ніну Багінскую, якая намагалася спыніць будаўнічую тэхніку ў Курапатах.

Дзмітрый Бекалюк. Фота: Уладзіміра Вялічкіна. У судзе Ленінскага раёна г. Брэста пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста ініцыятыўнай групы берасцейцаў, якія змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу Дзмітрыя Бекалюка. Яго затрымалі ў нядзелю, 7 красавіка, калі ён пайшоў у РАУС па позве. Пратакол складзены па артыкуле 22.6 КаАП (ухіленне ад яўкі у орган, які вядзе адміністрацыйны працэс).

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў з расцяжкай "Нет заводу АКБ". Фота Радыё Свабода. Як піша ў фэйсбуку берасцейскі актывіст Аляксандр Абляк, ноччу з 4 на 5 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі сына Дзяніса праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам Майсея Мазько. На апошняга распачата крымінальная справа. Майсей Мазько цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання з вечара 2 красавіка.

У панядзелак, 8 красавіка, над актывістам Міколай Дзядком абыўся суд паводле артыкула 17.11 КаАП (вырабу, распаўсюду і (альбо) захоўвання экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядаў судзя Яўген Пісарэвіч. Ён прызнаў актывіста вінаватым і прысудзіў адміністрацыйны штраф  40 базавых велічыняў (1020 рублёў). Пра гэта паведамляе “Новы Час”. Мікола Дзядок. Фота: ПЦ

Раніцай 4 красавіка стала вядома, што ў Курапатах прадстаўнікі Бараўлянскага спецыяльнага лясгасу масава зносяць крыжы. Пра гэта паведаміла "Наша Ніва". Абаронцаў мемарыяла, якія абурыліся такімі дзеяннямі, супрацоўнікі міліцыі пачалі масава затрымліваць. Знос крыжоў у Курапатах, 4 красавіка. Фота:

Яўген Скрабец. Фота: "Берасцейская Вясна" Як паведамляе прэс-служба ГА "БАЖ", Суд Брэсцкага раёна накіраваў справу журналіста-фрылансера Яўгена Скрабца на дапрацоўку. Сам Яўген Скрабец даведаўся пра гэта 5 красавіка, калі прыйшоў у суд, дзе ў дачыненні яго мусіла разглядацца справа паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі).

Заява праваабарончых арганізацый з нагоды падзеяў у Курапатах Мінск, 04 красавіка 2019 года

Актывіст Зміцер Дашкевіч абскардзіў з дапамогай праваабаронцаў "Вясны" пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, якой яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за прамову на Дзень Волі ў Кіескім скверы. Суд абвінаваціў актывіста па ч.3 арт.23.34 КаАП і аштрафаваў пасля 50 гадзінаў утрымання Дашкевіча ў ізалятары на 45 базавых велічыняў (1147.50 руб.). Зміцер Дашкевіч. Фота: Радыё Свабода.

Ілюстратыўнае фота. Крыніца: verstov.info Каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў і сябра АГП Таццяна Сівачэнка хочуць расказаць магілёўцам пра экалагічную пагрозу ад СЭЗ «Магілёў».

Дзяніс Мазько: Фота: Брэсцкая газета. У нядзелю з ізалятара часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста. вызвалены праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода Дзяніс Мазько.