- Катэгорыя: Вясна
Мінулая нядзеля ў Беларусі адзначылася адразу некалькімі мірнымі акцыямі, якія прайшлі ў Мінску ды Берасці.
- Катэгорыя: Вясна
За тры месяцы адміністрацыя пагрозамі і ціскам прымусіла выйсці са складу Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ "Беларуськалій" больш за 600 членаў прафсаюза з 4000 тысячаў. Толькі за адзін дзень - 31 сакавіка - з НПГ ААТ "Беларуськалій" было выведзена каля 200 работнікаў дапаможных цэхаў, піша praca-by.info.
- Катэгорыя: Вясна
Мы чакаем пакуль нас пусьцяць у судовую залу. Аюб жыве ў Курчалоі. Ю. распавядае, што гэта было самае вялікае сяло ў Чачні, у якім жыве 25 тысяч чалавек, і месяц толькі як яго зрабілі горадам. Суда там няма, таму суд прызначылі ў Шалях. У тутэйшым шматпавярховым бізнэс-цэнтры – новы гатэль. У Шалях жыве 50 тысяч чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсце каля 20 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода атрымалі позвы на пятніцу 12 красавіка. Актывістам трэба з’явіцца ў АУС адміністрацыі Ленінскага раёна ў якасці сведак па нейкай справе.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў Мінску працягнуліся суды над затрыманымі напярэдадні нядзельнай малебна па забітых у Курапатах. Ініцыятар мерапрыемства палітык Мікалай Статкевіч і актывіст Максім Вінярскі былі пакараны 15 суткамі арышту за парушэнне артыкулу 23.34 КаАП (заклік да удзелу у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця 9 красавіка праходзіць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна. “Вясна” сёння будзе весці наўпроставы рэпартаж з судовай залі.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведамляе, што раніцай 9 красавіка ў офіс тэлеканала "Белсат" у Мінску прыйшлі міліцыянты рабіць ператрус.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна Мінска 8 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Вольгі Мікалайчык «за заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства ў сацыяльных сетках».
- Катэгорыя: Вясна
Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пачнецца у судзе Ленінскага раёна на г. Брэста 9 красавіка 2019 г.
- Катэгорыя: Вясна
З раніцы 5 красавіка рабочыя з Заслаўя працягваюць ставіць агароджу па перыметры Курапатаў, больш крыжоў не валяць, піша “Радыё Свабода”. Але будаўнічая тэхніка ездзіць каля крыжоў, якія за ўчора не знеслі. Актывісты і сведкі гэтым абураліся — двух затрымалі.