Сяргей Пятрухін у калідоры суда. Фота: ПЦ "Вясна" У чацвер, 18 красавіка, брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў, які ён павінен выплаціць цягам месяца. palitviazni.info папрасіў старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца пракаментаваць прысуд блогеру Сяргею Пятрухіну.

Сяргей Пятрухін у калідоры суда. Фота: ПЦ "Вясна" У чацвер, 18 красавіка, брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў, які ён павінен выплаціць цягам месяца. palitviazni.info папрасіў старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца пракаментаваць прысуд блогеру Сяргею Пятрухіну.

Суддзя Ленінскага суда Брэста Аляксандар Семянчук. Фота ПЦ "Весна" Як паведамляе праваабаронца "Вясны" з Брэста Уладзімір Вялічкін, усе суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія мусілі адбыцца сёння, 18 красавіка, перанесены на 24,25 і 26 красавіка.

Праваабаронца і блогер Валянцін Стэфановіч з дапамогай выяўленчых сродкаў адгукнуўся на варварскае знішчэнне крыжоў ва урочышчы Курапаты — месцы масавых растрэлаў грамадзян у сталінскія часы. “Добраўпарадкаванне” Курапатаў пачалося пасля сакавіцкіх слоў прэзідэнта Лукашэнкі.

Валерый Рабцаў у судзе 18 красавіка ў судзе Мінскага раёна ў 10 гадзін раніцы пачаліся разгляды справаў абаронцаў Курапатаў. Першым судзяць Валерыя Рабцава, ён бароніць сябе сам.

Раніцай 18 красавіка суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандр Семянчук вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Выява з галоўнай старонкі Алеся Круткіна на фэйсбуку. Ад актывіста Алеся Круткіна, які актыўна заклікаў мінчукоў на малебен у абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі прэзідэнта, некалькі дзён няма ніякіх звестак. На сувязь з сябрамі ён не выходзіць, на паведамленні не адказвае. Магчыма, Круткіна затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Праваабаронца Леанід Свецік Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся да дэпутатаў беларускага Парламента з прапановай унесці ў закон аб амністыі асобаў, асуджаных па артыкулах 375, 376 і 431 Крымінальнаг кодэкса, паводле якіх адбывае цяпер пакаранне палітвязень Міхаіл Жамчужны. У адказе з Палаты – ні слова пра згаданыя артыкулы і Жамчужнага. Дэпутаты напісалі аб магчымасці ўжывання “акту гуманізму” да асуджаных па арт. 328 КК. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".

Крысціна Саладуха 17 красавіка карэспандэнтка “Газеты Слонімскай” Крысціна Саладуха па заданні рэдакцыі прыйшла ў райвыканкам, каб паглядзець і сфатаграфаваць экспазіцыю праекта жыллёвай забудовы шматпавярховых дамоў на праспекце Незалежнасці ў Слоніме, паведамлея Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Спецыяльны дакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст 16 красавіка на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Мінску спецыяльны дакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст сустрэўся з праваабарончай супольнасцю Беларусі.