Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку. Атрымала працяг гісторыя з таямнічым знікненнем полацкага актывіста і блогера Алеся Круткіна, пра якую паведамлялі праваабаронцы "Вясны" 18 красавіка. Тады было вядома, што ад Круткіна, які актыўна заклікаў мінчукоў на малебен у абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі прэзідэнта, некалькі дзён не была ніякіх звестак. На сувязь з сябрамі ён не выходзіў, на паведамленні не адказваў.

"Чарнобыльскі шлях - 2018". Фота: ПЦ "Вясна". Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” распаўсюдзіў заяву, у якой выказвае рашучую нязгоду з аплатаю паслуг па ахове шэсця і мітынга 26 красавіка.

У панядзелак, 22 красавіка, у судзе Ленінскага раёна г. Гродна пачаўся разгляд адміністрацыйных справаў журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Катажыну Ляўдацкую. Іх вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі па арт. 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Але рашэнне суд 22 красавіка так вынесці і не змог. Суддзя Дзмітры Бубенчык працягваў перапынкі два разы, але потым увогуле абвесціў перапынак да серады 24 красавіка. Пра гэта паведаміў гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў.

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё Ці можна без важкіх падстаў пераносіць выбары амаль на год раней? Ці могуць дзеючыя дэпутаты не пагадзіцца з такім рашэннем Аляксандра Лукашэнкі? Ці будуць дзеючыя дэпутаты адпрацоўваць цалкам тэрмін сваіх паўнамоцтваў да верасня 2020 года, калі выбары ў Парламент пройдуць у 2019 годзе?

Валанцёрская служба «Магілёўскай вясны» і праваабаронцы ПЦ «Вясна» напачатку траўня збіраюцца правесці абсурдны пікет «Манстрацыя», паведамляецца на сайце mspring.online. Апавяшчэнне ўжо накіравана гарадскім уладам.

Суддзя Ленінскага суда Брэста Аляксандар Семянчук. Фота ПЦ "Весна" Як паведамляе праваабаронца "Вясны" з Брэста Уладзімір Вялічкін, усе суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія мусілі адбыцца сёння, 18 красавіка, перанесены на 24, 25 і 26 красавіка.

У нядзелю 21 красавіка ва Украіне адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны па стане на 12 гадзін 22 красавіка за Ўладзіміра Зяленскага прагаласавалі 73,15% выбаршчыкаў, а за Пятра Парашэнку — 24,53%. Пры гэтым колькасць апрацаваных ЦВК пратаколаў складае 97,84%. Падчас падліку галасоў у г. Кіеў на выбарчым участку №800583 221-й выбарчай акругі ў якасці прадстаунікоў прэссы — інфармацыйнага партала palitviazni.info, прысутнічалі прадстаунікі праваабарончага цэтра "Вясна". Згодна вынікам падліка галасоў на гэтым участку Зяленскі атрымаў 53,7% галасоў, Парашэнка— 42,7%, яшчэ 3,6% — прызнаныя несапраўднымі.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае судовы пераслед сябра ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна, а таксама 17 экалагічных актывістаў, якія былі затрыманыя 12 і 14 красавіка ў межах пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.

18 красавіка ў судзе Мінскага раёна ў 9 гадзін раніцы пачаліся разгляды справаў абаронцаў Курапатаў. Першым асудзілі Філіпа Шаўрова. Суддзя А. Колабаў прызнаў актывіста вінаватым па двух артыкулах КаАП - 17.1 "Дробнае хуліганства" і 23.4 "Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых абавязкаў", і аштрафаваў Філіпа Шаўрова на 40 базавых велічынь.  У 10 гадзін пачаўся працэс над Валерыем Рабцавым, ён бароніць сябе сам.

Анжаліка Борыс. Суд Ленінскага раёна Гародні 23 красавіка пачне разгляд адміністрацыйнай справы Анжалікі Борыс.