Мітынг у Берасці 29 красавіка 2018 года. Фота: "Берасцейская Вясна". Заяўка на правядзеньне мітынгу па паведамляльным прынцыпе была пададзеная ў гарвыканкам 19 красавіка. На раніцу 29 красавіка лістоў з забаронамі актывісты не атрымалі, піша «Брестская газета».

Супрацоўнікі міліцыі перад залам судовага паседжання ў Берасці. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які 9 красавіка не змог патрапіць на судовае паседжанне па справе блогера Сяргея Пятрухіна ў Берасці, пакінуў у Кнізе заўваг і прапаноў суда свой зварот аб забеспячэнні доступу на працэс усіх жадаючых.

Пілігрымка ў Будслаў. Фота Catholic.by Пастановай Саўміна ў студзені 2019 году зацверджана «Палажэнне аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, што аказваюцца міліцыяй, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства». Відавочна, пастанова была прынята, каб адбіць ахвоту ў палітычна актыўнай часткі грамадзян арганізоўваць вулічныя мерапрыемствы, піша “Магілёўская Вясна”. Так, напрыклад, лідэры беларускіх апазіцыйных партый нават адмовіліся ад традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка ў Мінску з-за немагчымасці пакрыць фінансавыя выдаткі, што прад’яўляюцца ўладамі.Пры гэтым ужытыя расцэнкі ўдарылі па рэлігійных групах. Некаторыя каталіцкія святары ўжо прызналіся, што вымушаныя былі адмовіцца ад некалькіх рэлігійных акцый.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 29 красавіка распачаўся не зусім звычайны адміністрацыйны працэс. Судзяць арганізатараў Дня волі ў Мінску за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту.

На выходных 20 красавіка дваццаць прадстаўнікоў спецслужбаў (АМАП і САХР) у бронекамізэльках з аўтаматамі ды ў масках уварваліся на лецішча ў вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёну, дзе адпачывала група з 11 маладзёнаў. На ўсіх надзелі кайданкі і адвезлі ў Кобрынскі РУУС, пасля чаго яны ноч правялі ў ізалятары часовага ўтрымання. Пацярпелыя падчас нападу на сустрэчы анархістаў пад Кобрынам распавялі Белсату аб катаваннях, якім іх падверглі.  У выніку ніякіх абвінавачанняў нікому не выставілі. Пратаколаў не далі, як і тлумачэнняў. Але затрыманне суправаджалася пабоямі, шматгадзінным стаяннем на расцяжцы, пагрозамі «апусціць» і «пасадзіць на бутэльку». Сярод затрыманых была дзяўчына, якую называлі «курыцай», «вафляй» і няпоўнагадовы. 

26 красавіка 2019 года года ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце "Чарнобыльскі шлях", прысвечанае 33-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Іван Мірончык, Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў. Фота з фэйсбуку Івана Мірончыка. Як паведамлялася раней, у Лагойску 27 красавіка былі затрыманыя пяцёра актывістаў «Маладога фронту»: старшыня арганізацыі Дзяніс Урбановіч, актывісты Іван Мірончык, Віталь Трыгубаў. Арцём Кляпец і непаўнагадовы Іларыён Трусаў.

У Берасці працягваюцца суды над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.  Сёння, 25 красавіка, плануюцца судовыя паседжанні над наступнымі актывістамі:

Фота з сайта humanconstanta.by/homeless/ Беларускі Хельсінскі Камітэт, Human Constanta і швейцарскае партнёрства за правы чалавека Liberеco 25 красавіка ў Мінску прэзентавалі сумесны даклад «Бяздомныя і права на жыллё ў Беларусі» і інтэрнет-рэсурс аб праблемах людзей без дому.

Уладзімір Вялічкін перад у калідоры суда У Брэсце - трэці дзень судоў над праціўнікамі акумулятарнага завода, якія былі масава затрыманы 12 і 14 красавіка.