- Катэгорыя: Вясна
10 чэрвеня суддзя суда Рэчыцкага раёна Святлана Пырх адмовіла ў задавальненні скаргі гомельскай актывісткі Марыі Тарасенка аб забароне вулічнага шэсця, якое планавалася ў райцэнтры ў выглядзе пратэсту супраць сумнавядомага дэкрэта №3 аб дармаедах, паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя Ленінскага раённага суда Брэста Аляксандар Семянчук пакараў блогера Сяргея Пятрухіна штрафам у памеры 30 базавых велічынь (765 рублёў) за парушэнне артыкула аб “дробным хуліганстве” (17.1 КаАП).
- Катэгорыя: Вясна
У 220-ю гадавіну нараджэння расійскага паэта Аляксандра Пушкіна ягоны беларускі цёзка мастак Алесь Пушкін зладзіў перформанс супраць дыскрымінацыі беларускай мовы і русіфікацыі, перадае «Радыё Свабода».
- Катэгорыя: Вясна
Урэшце перапынак сканчаецца, і нас запускаюць у залу. За час перапынку адвакаты вырашылі зьмяніць парадак судовага разьбіральніцтва. Вырашылі не чакаць Яўлінскага, які, як меркавалася, разам з Ганнушкінай ізноў будуць хадайнічаць выпусьціць Аюба “на парукі”. Адразу пасля перапынку слова бярэ адвакатка Марына Дубровіна. Яна хадайнічае, каб выслухалі Ганнушкіну з даручальніцтвам за Аюба. Суддзя выходзіць “параіцца”, вяртаецца праз пяць хвілінаў і пагаджецца на выступ Сьвятланы Міхайлаўны. Ганнушкіна выходзіць за судовую трыбуну, гаворыць ясна і ўзважана, лагічна выбудоўвае думку:
- Катэгорыя: Вясна
Суд па ўмоўна-датэрміновым вызваленні Аюба Ціціева павінен адбыцца 10 чэрвеня ў 16:30.
- Катэгорыя: Вясна
З журналістам і анархічным актывістам Міколай Дзядком у нядзелю 10 чэрвеня здарыўся інцыдэнт на беларуска-літоўскай мяжы. Дзядка знялі з аўтобуса, калі той ехаў у бок Вільні.
- Катэгорыя: Вясна
10 чэрвеня ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска пачаліся адміністрацыйныя працэсы над двума актывістамі анархісцкага руха. Адзін з іх Андрэй Чэпік. Абодва хлопца былі затрыманыя вечарам у суботу, і да суда ўтрымліваліся ў ЦІП. Актывістаў вінавацяць па арт. 17.11 КаАП – “Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць”.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсце ўжо па традыцыі ў нядзелю 9 чэрвеня прайшло акцыя па кармленні галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода. У гэты раз, як паведаміў "Брэсцкай газеце" праваабаронца ПЦ "Вясна" Уладзімір Вялічкін, на плошчы сабралася больш за 200 чалавек. Аднак гэтая акцыя адрознівалася ад папярэдніх. Справа ў тым, што на плошчу прыйшоў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Генадзь Іванчын, які ад імя старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука запрасіў людзей на сустрэчу. Лідэры пратэсту пагадзіліся, так як гэта адбылося ўпершыню. Сустрэча прайшла ў будынку абласнога Палаца прафсаюзаў.
- Катэгорыя: Вясна
Арганізатары Дня волі ў Мінску Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў, Мікалай Казлоў і Юрась Губарэвіч звярнуліся ў суд з іскавай заявай да Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама для скасавання дагавора на аказанне паслуг па ахове правапарадку падчас мітынгу і канцэрта 24 сакавіка 2019 года.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік атрымаў чарговы ліст ад палітычнага зняволенага Міхаіла Жамчужнага, паведамляе "Віцебская Вясна". У лісце з горацкай калоніі палітвязень піша, што 21 траўня ў яго завяршыўся трохмесячны тэрмін ПКТ, а наперадзе яго чакаюць 2-3 месяцы ШІЗА. Ён асцерагаецца, што з-за гэтага перапіска можа зноў ускладніцца.