- Катэгорыя: Вясна
Былы беларускі палівязень Аляксандар Францкевіч расказаў Радыё Свабода, за што яго дэпартавалі з Украіны і як гэта адбывалася.
- Катэгорыя: Вясна
У Брусэлі 18 чэрвеня Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь правялі шосты раунд двухбаковага дыялогу па правах чалавека, піша eeas.europa.eu. Паведамляецца, што ЕС і Беларусь шырока абмеркавалі падзеі ў сферы развіцця дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыю Нацыянальнага плана дзеянняў у галіне правоў чалавека ў Беларусі і сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе “Радыё Свабода”, кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Наталляй Качанавай патэлефанавала ўдзельніцам гурту Pussy Riot Вользе Курачаевай і Вераніцы Нікульшынай і папрасіла прабачэння за забарону на ўезд. Таксама яна запрасіла іх прыяжджаць у Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) пакараны штрафам памерам 15 базавых велічынь (382,5 рубля) за ўдзел у "Чарнобыльскім шляху" (23.34 КаАП). Такое рашэнне прыняў 19 чэрвеня суд Першамайскага раёна Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Палата прадстаўнікоў разгледзіць закон аб амністыі, якая будзе прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення краіны. Адпаведны праект дакумента ужо паступіў у парламент. palitviazni.info разбіраецца з праваабаронцам "Вясны" Валянцінам Стэфановічам, ці можа патрапіць пад амністыю палітвязень Міхаіл Жамчужны?
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў праваабаронцам “Вясны” стала вядома пра растрэл асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Жыльнікава, нягледзячы на тое, што ў Камітэце ААН па правах чалавека знаходзіцца яго індывідуальны зварот, па якім былі прынятыя часовыя меры. Мяркуецца, што хутчэй за ўсе растраляны і другі фігурант па справе – Вячаслаў Сухарка. Савет Еўропы асудзіў прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду, з адпаведнай заявай выступіла і Amnesty International, а Еўрасаюз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне.
- Катэгорыя: Вясна
Напачатку 2019 года Праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў конкурс мастацкіх прац зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды. Цягам некалькі месяцаў было даслана некалькі дзесяткаў цікавых прац, якія ўсе жадаючыя маглі пабачыць на выставе “Мары з-за кратаў” на пляцоўцы “Тэррыторыя правоў”. Усяго было тры намінацыі. Першыя два месцы абірала прафесійнае журы, якое склалася з мастакоў Алеся Пушкіна, Руслана Вашкевіча і Артура Клінава. Трэцяе — прыз глядацкіх сімпатый.
- Катэгорыя: Вясна
Ю. ідзе папераду нас, хутка, узутая ў красоўкі, паварочваецца і кажа: – Бясконца люблю хадзіць. Хаджу ледзь ня кожны дзень багата кіламетраў. Вось нядаўна ішла паўз Сунджу, ішла, ішла, зайшла туды, дзе ўжо ні дамоў, ані кога, толькі сабакі дзікія бегаюць. Назад вяртацца пабаялася, выклікала таксі.
- Катэгорыя: Вясна
Былы электраманцёр Віцебскага мясакамбінату спрабаваў 17 чэрвеня адмяніць рашэнне суду Першамайскага раёну, які абавязаў яго публічна выбачыцца перад супрацоўнікамі рэжымнага аддзелу прадпрыемства. Як паведамляе "Віцебская Вясна", адмяніць рашэнне не атрымалася – аблсуд пакінуў прысуд у сіле.