- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам “Вясны” днямі стала вядома, што ў красавіку 2018 года памёр калісьці незаконна асуджаны Міхаіл Гладкі. Гэта той чалавек, якога ў 2003 годзе суд г. Заслаў’я пакараў да 8 гадоў калоніі строгага рэжыму за злачынства (ч.1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса), якое ён не здзяйсняў. Праз дзевяць гадоў прысуд у адносінах да Міхаіла быў адменены, а крымінальная справа спыненая ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства. Але Міхаіл Гладкі так і не дачакаўся аднаўлення справядлівасці ў адносінах да сябе з боку дзяржавы і выплаты кампенсацыі за незаконнае асуджэнне. 10 кастрычніка 2002 г. Міхаіл Гладкі прыйшоў у дом да сваёй маці, дзе яна жыла з яго братам Віктарам, убачыў мёртвую маці і брата, які, як ён думаў, спаў на ложку. Паколькі раней Віктар неаднаразова збіваў маці, Міхаіл Гладкі вырашыў, што ён яе і забіў. Знаходзячыся ў моцным эмацыйным узбуджэнні, схапіў сякеру і нанёс некалькі удараў па галаве брата. Пазней ён выклікаў міліцыю і хуткую дапамогу.
- Катэгорыя: Вясна
У Маладзечна 30 чэрвеня прайшоў прэм’ерны паказ дакументальнага фільма “Мы супраць смяротнага пакарання”, пасля якога адбылася адмысловая дыскусія.
- Катэгорыя: Вясна
За першыя шэсць месяцаў 2019 года праваабаронцы зафіксавалі 260 выпадкаў адвольных затрыманняў, складання пратаколаў і іншых інцыдэнтаў (напрыклад, затрыманняў на мяжы і папярэджванняў). Больш за ўсё інцыдэнтаў адбылося ў красавіку (101). Менавіта ў гэтым месяцы прайшлі акцыі пратэсту супраць бязмежжа ўладаў у Курапатах, рэакцыя на якія не прымусіла сябе доўга чакаць. Таксама ў красавіку масава праходзілі суды над праціўнікамі акумулятарнага завода ў Брэсце. Больш за ўсё затрыманняў без складання пратаколаў адбылося 24 і 25 сакавіка падчас святкавання Дня волі (15 выпадкаў).
- Катэгорыя: Вясна
У парламенце не лічаць неабходным адмяняць аплату паслуг дзяржаўных службаў на масавых мерапрыемствах, паведамляе БелаПАН. Гэта вынікае з адказу старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Валянціны Ражанец на петыцыю з адпаведным патрабаваннем, апублікаваную на інтэрнэт-платформе па зборы подпісаў Petitions.by. Пэтыцыю падтрымалі амаль тысяча чалавек, і 8 чэрвеня электронны дакумент быў накіраваны ў Савет міністраў і Палату прадстаўнікоў.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Еўрарадыё, скандальна вядомая газета "Вечерний Могилев" просіць у сваіх чытачоў фінансавай дапамогі, каб выплаціць штраф. Адпаведная абвестка з'явілася ў сацсетках.
- Катэгорыя: Вясна
Па версіі індэкса глабальных правоў 2019 года, Беларусь увайшла ў катэгорыю краін, дзе працоўным не гарантуецца захаванне іх правоў, паведамляе сайт naviny.by.
- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе onliner.by, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 28 чэрвеня прагаласавалі за амністыю, якую прымеркавалі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па словах міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, амністыя закране больш за 6 тысяч чалавек. У тым ліку і асуджаных па частках 1, 2, 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Гомельскай Вясны" працягваюць весці кейс Марыі Тарасенка, якая спрабуе адстаяць сваё канстытуцыйнае права на свабоду мірных сходаў у гомельскім рэгіёне. 27 чэрвеня Марыя атрымала матывавальную частку судовага рашэння, у якой суддзя і старшыня суда Брагінскага раёна Аляксей Яшчанка ўспомніў не толькі аб канстытуцыйных правах беларусаў, але і міжнародных гарантыях ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў. Сітуацыю з імплементацыяй міжнароднага права ў нацыянальнай судовай практыцы для сайта «Гомельская Вясна» каментуе праваабаронца Леанід Судаленка.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", супрацоўнікі слонімскай міліцыі сталі цікавіцца традыцыйнай акцыяй памяці Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага руху ў XIX-ым стагоддзі.