Прадстаўніцтва ААН у Жэневе. Фота з сайта un.org Рэспубліка Беларусь павінна прыпыніць выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да асобаў, якія звярнуліся са скаргамі ў Камітэт ААН па правах чалавека, заявілі 1 ліпеня эксперты ААН па правах чалавека пасля атрымання інфармацыі пра пакаранне Аляксандра Жыльнікава, справа якога знаходзіцца на разглядзе Камітэта.

Акцыя маладафронтаўцаў у Курапатах 3 ліпеня. Фота: Наша Ніва. У судзе Мінскага раёна 4 ліпеня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ў Курапатах траіх маладафронтаўцаў. 

Сяргей Дзербянёў. Фота: kp.by Удзельнік нацыянальнай кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што ў Гомелі да смяротнага пакарання могуць прысудзіць затрыманага на днях у Расіі аднаго з лідэраў крывавай гомельскай банды Марозава - Сяргея Дзербянёва.

Вітольд Ашурак. Фота: racyja.com Бярозаўскі гарвыканкам трэці раз запар адмовіў грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку правесці інфармацыйны пікет па пытанні ўсталявання помніка ў горадзе аднаму з заснавальнікаў Бярозаўскай гуты Юліусу Столле. На гэты раз, як паведамляе "Гарадзенская Вясна",  мясцовыя бюракраты абгрунтавалі сваё рашэнне тым, што Вітольд Ашурак зусім нядаўна быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным інфармацыйным пікеце.

Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін 5 ліпеня абскардзіў у абласным судзе прысуд па крымінальнай справе за паклёп і абразу супрацоўнікаў міліцыі, перадае "Брэсцкая газета". Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ

Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, паведаміў, што ў яго ізноў абвастрыліся экзэма і дэрматыт. Пра гэта Зміцер напісаў у лісце паплечніку Міколу Дзядку, паведамляе palitviazni.info. Зміцер Паліенка. Фота ПЦ

Ілюстрацыйнае фота Беларускія праваабаронцы не адзін год змагаюцца за магчымасць для іранца Мехрдада Джамшыдзіяна не быць дэпартаваным і застацца жыць разам са сваёй сям’ёй у Беларусі. Не так даўно, яго вызвалілі пасля чарговага доўгага ўтрымання ў ІЧУ і дазволілі заставацца яшчэ год у краіне з “гуманістычных” прычынаў.

Дзяды, 29 кастрычніка 1989 году. Сярод тых, хто нясе Крыж Пакуты на Курапаты – журналіст і грамадскі дзеяч Валеры Шчукін, Андрэй Рамашэўскі, Канстанцін Балашоў, Юры Юхновіч. Крайні злева Анатоль Трыпуцін, побач яго родны брат - Георгі Трыпуцін. Фота: Уладзіміра Сапагова. Змаганне за праўду пра месца сталінскіх растрэлаў Курапаты працягваецца ўжо больш за трыццаць гадоў.

Фота: БелаПАН. Камітэт па правах чалавека нямецкага парламента раскрытыкаваў сітуацыю ў Беларусі.

Анаіс Марэн падчас дакладу ў Савеце па правах чалавека ААН 2 чэрвеня на 41-й рэгулярнай сесіі Савета па правах чалавека ААН спецдакладчык па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой першы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.