- Катэгорыя: Вясна
Штогод 5 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя (World Environment Day). Ён быў заснаваны ў 1972 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН, калі адбылася канферэнцыя па праблемах навакольнага чалавека асяроддзя ў Стакгольме (Швецыя). Гэта свята было ўстаноўлена для прыцягнення ўвагі людзей да экалагічных праблем. У 2019 годзе тэмай гэтага Дня стала "Забруджванне паветра".
- Катэгорыя: Вясна
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, працягвае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2019 год.
- Катэгорыя: Вясна
Адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Яўгена Саўчука разгледзеў 5 чэрвеня суд Ленінскага раёна Берасця.
- Катэгорыя: Вясна
Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска прыкладна ў 11-30 3 чэрвеня затрымалі ў сваім доме Віктара Кавалькова (айца Вікенція).
- Катэгорыя: Вясна
У мяне ёсьць хвіліна, я заходжу ў інтэрнэт, пакуль нам не прынесьлі ежу. Даўдаў Магамед, паганяла – Лорд. На фатаздымку – малады яшчэ чачэнец з барадой, адтапыранымі баксёрскімі вушамі і адвязаным позіркам, у гарнітуры і кашулі з гальштукам, якія сядзяць на ім як сядло на карове, і зоркай героя Расіі. Яму – 38 гадоў. З 14-ці гадоў ваяваў за незалежнасьць Чачні ў першай вайне. Напачатку другой вайны дваццацігадовым ізноў ваяваў, выглядае, што напачатку – на баку незалежнікаў, а потым ужо на баку федэральных войскаў. У 22 гады пачаў служыць у службе бясьпецы Ахмата Кадырава, камандзірам якой быў Рамзан Кадыраў. У 24 гады стаў камандзірам батальёна міліцыі тут, у Шалі. У 26 – начальнікам штабу рэспубліканскага АМАПу ў Грозным, затым у 28 гадоў ізноў вяртаеццца ў Шалі на пасаду начальніка паліцыі раёна. Даслужваецца да палкоўніка, мае багата ардэноў. У 27 гадоў “за мужнасьць і гераізм” атрымлівае званьне героя Расійскай Федэрацыі. Ясна за што. Усе тыя гады ішла бязьлітасная вайна на зьнішчэньне чачэнскай партызанкі. Як пра гэта пісалі ў СМІ, адбылася “чачэнізацыя канфлікту”. Мілая для Масквы справа – чачэнскімі ж рукамі наводзіць крамлёўскі парадак у Чачні.
- Катэгорыя: Вясна
Аб тым, што следства па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да былога палітвязня Змітра Паліенкі працягнутае да канца чэрвеня паведаміў сайту palitviazni.info актывіст Вячаслаў Касінераў – ягоны сябра і паплечнік.
- Катэгорыя: Вясна
Вядомы блогер з райцэнтра Акцябрскі, сябра ГА “БАЖ” Андрэй Павук атрымаў адказ на сваю заяву ў Гомельскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта. Павук прасіў знайсці асобу, якая ад яго імя дасылала ілжывыя паведамленні пра мініраванне Акцябрскага райвыканкама і Мазырскага раённага суда.
- Катэгорыя: Вясна
Апошняя частка міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла 4 чэрвеня ў Мінску, была прысвечаная праблемам заканадаўчага рэгулявання і барацьбе з распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў і дзейнасцю экстрэмісцкіх арганізацый. Першы дакладчык панэлі, юрыст Праваабарочага цэнтра Вясна” Павел Сапелка адзначыў, што пераслед за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў толькі ў апошні час стаў набываць масавы характар, што запатрабавала пераасэнсавання падыходаў праваабаронцаў да праблемы.
- Катэгорыя: Вясна
Другая панэль «Барацьба з экстрэмізмам у Расіі і краінах СНД» ў рамках міжнароднай канферэнцыі «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека» пачалася з выступу міжнароднай эксперткі Сашы Кулаевай.
- Катэгорыя: Вясна
Ад пачатку 2019 году актывіста Барыса Хамайду затрымлівалі каля “сіняга дому” ў Віцебску тройчы – напярэдадні Дня Канстытуцыі, на Дзень Волі і 30 красавіка, піша "Віцебская Вясна". Ва ўсіх трох выпадках на яго складалі пратаколы за загрувашчванне вуліцы (арт. 21.14 КаАП). Як стала вядома, дзве адміністрацыйныя справы супраць Хамайды ўжо спыненыя.