- Катэгорыя: Вясна
Мы былі знаёмыя з Валерыем Сядовым з канца 80-х гадоў. Я, быўшы асьпірантам інстытута літаратуры Акадэміі навук, жыў у асьпіранцкім інтэрнаце на вуліцы Акадэмічнай і ўжо тады актыўна займаўся грамадскай дзейнасьцю. У 87-м годзе – Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое было адным з кіпучых асяродках “нефармальнай” творчай моладзі, арганізацыя першых грамадскіх акцыяў, гуртаваньне ўсіх, хто хацеў дэмакратычных зьменаў. Увосень 1988-га – аргкамітэт Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”, затым памятныя Дзяды. Вось недзе ў гэты час да мяне ў пакой прыйшоў знаёміцца і Валера, тады малады, з ахайна падстрыжанай барадой асьпірант акадэмічнага інстытуту філасофіі. Ён прыйшоў не адзін, а з прыгожай дзяўчынай, таксама асьпіранткай-філасафіняй, якая неўзабаве стала ягонай жонкай.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (IBB Мінск) на дзень падорыць свой будынак грамадскім актывістам. Гэта адбудзецца 1 верасня, паведамілі TUT.BY у цэнтры.
- Катэгорыя: Вясна
Арганізатары штогадовага музычнага фестываля Viva Braslav Open Air за тры дні да пачатку адмовілі ва ўдзеле камандзе Кансультацыйнага цэнтра па актуальным міжнародным практыкам і іх імплементацыі ў праве „Хьюман Константа“. Пра адмову паведамляецца на старонцы арганізацыі ў фэйсбуку:
- Катэгорыя: Вясна
Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць кіраўніку «Камітэта супраць катаванняў» Ігару Каляпіну тысячу еўра за затрыманне на «Маршы нязгодных» у 2007 годзе. Рашэнне апублікавана на сайце суду.
- Катэгорыя: Вясна
Пра забойства ў Санкт-Пецярбургу грамадзянскай актывісткі Алена Грыгор'евай паведаміў праваабаронца Дынар Ідрысаў. Паводле яго слоў, яна ўдзельнічала ў акцыях «дэмакратычнага, антываеннага і ЛГБТ-рухаў».
- Катэгорыя: Вясна
На прахадной ААТ “Полацк-Шкловалакно” 19 ліпеня непрыемны інцыдэнт. Начальнік аховы прадпрыемства ААТ “Полацак-Шкловалакно” забараніў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага вывешваць інфармацыйны ліст на стэнд для грамадзкіх арганізацыяў, піша сайт “Свабодны прафсаюз – Полацак”.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Партызанскага раёна г. Мінска 23 ліпеня павінен агучыць рашэнне па скарзе мінскага лекара-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове СК ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутранных спраў.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Астравецкая атамная - гэта злачынства” правялі ў Смаргоні 20 ліпеня нараду з удзелам праваабаронцаў, эколагаў і прадстаўнікоў некаторых грамадскіх рухаў і партый. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 5 раёнаў рэгіёну, блізу якіх будуецца Беларуская АЭС: Смаргонскага, Астравецкага, Пастаўскага, Вялейскага і Маладэчанскага.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 22 ліпеня пачаўся разгляд скаргі мінскага ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачынне да супрацоўнікаў органаў унутранных спраў.
- Катэгорыя: Вясна
Людзі, якія ўдзельнічаюць у мірных сходах, звычайна чакаюць пэўнай рэакцыі ад уладаў. Аднак, сітуацыя са свабодай мірных сходаў у нашай краіне пакідае жадаць лепшага: людзей, якія выходзяць на вуліцы, каб падняць хвалюючыя іх пытанні публічна, часта затрымліваюць і штрафуюць на вялікія сумы, а часам падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту.