- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы зафіксавалі, што за першыя шэсць месяцаў 2019 году колькасць судоў па артыкуле “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” павялічылася больш, чым у два разы ў параўнанні з другой паловай 2018 году. З чым гэта звязана?
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Магілёўскай вясны”, якія распачалі кампанію па змяненні ўмоў утрымання вязняў у месцах несвабоды, атрымалі першыя адказы па сутнасці ад Дэпартамента фінансаў і тылу МУС і Магілёўскага УУС, паведамляе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных праблематыке смяротнага пакарання ў Беларусі, на гэтым тыдні прайшоў у Лондане. Арганізатарамі сустрэчы выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая праводзіць глабальную кампанію супраць смяротнага пакарання ўжо больш за 40 гадоў. У мерапрыемствах актыўны ўдзел прынялі каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, брытанскі эксперт Джабар Парвез, які займаецца пытаннем смяротняга пакарання па ўсім свеце.
- Катэгорыя: Вясна
Міністэрства энергетыкі адказала на пэтыцыю навапалачан, якія заклікалі спыніць пабудову катла па спальванні нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ, паведамляе "Віцебская Вясна". Мінэнэрга паведамляе, што праінфармавала Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь “аб немэтазгоднасці ў існых умовах далейшых работ па рэалізацыі праекту”.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна Гародні не стаў на бок гарадзенскага гісторыка Мечыслава Супрона, які 18-га чэрвеня выйшаў на мост праз Нёман і вывесіў расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідскім ЖКГ”. На паседжанні 10 ліпеня ён атрымаў штраф за парушэнне часткі 1 артыкула 23.34 КаАП (правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства), паведамляе “Гарадзенская Вясна”. Каб падтрымаць Мечыслава, у суд прыйшлі яго сябры, праваабаронцы і журналісты.
- Катэгорыя: Вясна
На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 9 ліпеня была презентаваная ўнікальная фотавыстава “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты”. У аснову выставы былі пакладзеныя працы вядомага беларускага фатографа Уладзіміра Сапагова. Арганізатарамі і ўкладальнікамі фотавыставы выступілі Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Цэнтр даследванняў грамадзянскай супольнасці. На пляцоўцы сабралася каля паўсотні чалавек, каб убачыць унікальныя гістарычныя фотаздымкі. Сярод іх таксама — вядомыя абаронцы Курапатаў.
- Катэгорыя: Вясна
13 і 14 ліпеня ў Мінску пройдуць мерапрыемствы салідарнасці, прымеркаваныя да дня нараджэння ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова. Ужо больш за пяць гадоў ён сядзіць у расійскай калоніі і прызнаны палітычным зняволеным многімі праваабарончымі арганізацыямі свету. Алег Сянцоў стаў нейкім сімвалам усіх украінцаў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ў Расіі. Але сам ён заўсёды настойваў - не забывайце астатніх палітвязняў. У дзень нараджэння Алега, арганізатары мерапрыемства хочуць пагаварыць не толькі і не столькі пра яго, але выкарыстаць гэтую нагоду для падтрымкі ўсіх несправядліва асуджаных у Расіі і Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і СНД, дзе ў якасці вышэйшай меры пакарання людзей забіваюць стрэлам у патыліцу. Нягледзячы на тое, што смяротнае пакаранне як інструмент застрашвання не працуе і з'яўляецца рудыментам Сярэднявечча, канвеер смерці ў нашай краіне працягвае працаваць і жыць сваім жыццём, а заслона таямніцы і бесчалавечнае стаўленне да сваякоў асуджаных нагадвае савецкія рэпрэсіі 1930-х гадоў. Праваабаронца Андрэй Палуда 10 гадоў каардынуе кампанію супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. У мінулым - супрацоўнік міліцыі, сёння ён разам з калегамі працуе над тым, каб пытанне смяротнага пакарання абмяркоўвалася ў грамадстве, і каб падштурхнуць ўладу да ўвядзення мараторыя на такі від пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся асуджаны Сяргей Вараў, які адбывае пакаранне ў ПК №20 г. Мазыра са снежня 2018 года. У лісце ён апісвае сітуацыю, якая склалася з ім у сценах пенітэнцыярнай установы, і просіць праваабаронцаў прыцягнуць увагу да беззаконных дзеянняў і свавольства ў дачыненні да асуджаных з боку адміністрацыі калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
Па інфармацыі тэлеканала "Белсат", у Ганцавічах дзевятага ліпеня падчас здымак перадачы «Белсат едзе ў Ганцавічы» міліцыянты затрымалі журналістаў тэлеканалу. Затрыманыя журналіст Ігар Кулей, аператары Сяргей Кавалёў і Максім Гарчанок.