- Катэгорыя: Вясна
Бацькі Светлагорска з 25 траўня пачалі збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з нагоды рэгулярных выкідаў з Завода беленай цэлюлозы ядаў, шкодных для здароўя. У гэтым звароце жыхары Светлагорска і Якімавай Слабады спасылаюцца на Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», якім вызначана неад’емнае права кожнага дзіця на ахову i ўмацаванне здароўя. У сувязі з гэтым яны просяць чыноўнікаў з Міністэрства паўплываць на гэтую сітуацыю і паспрыяць закрыццю прадпрыемства да ліквідацыі ўсіх тэхнічных непаладак. Акрамя гэтага, бацькі дзяцей, якія жывуць у Светлагорску і Якімавай Слабадзе, настойваюць на забароне шпацыраў дзяцей у дзіцячых садках і ўроках фізкультуры на адкрытым паветры ў школах падчас з'яўлення дрэнных пахаў.
- Катэгорыя: Вясна
Нацыянальны сход Палаты прадстаўнікоў адказаў на зварот праваабарончай супольнасці Беларусі, у якім праваабаронцы прапаноўвалі ўнесці карэкціроўкі ў закон “Аб масавых мерапрыемствах”.
- Катэгорыя: Вясна
Ранкам 23 траўня ў Мінску затрымалі актывістку Руху "Маці 328" Марыну Мацулевіч, паведамляе "Новы час".
- Катэгорыя: Вясна
Праціўнікі завода АКБ ў Брэсце плануюць стварыць абласное экалагічнае праваабарончае грамадскае аб'яднанне «ЭкоБрест», піша b-g.by. Яго заснавальнікі — 12 жыхароў Брэста і Брэсцкага раёна, сярод якіх і кіраўнік арганізацыі праваабаронца Раман Кісляк. Як яны паведамляюць, у бліжэйшы час будуць пададзены дакументы на рэгістрацыю арганізацыі ў выканаўчы орган.
- Катэгорыя: Вясна
Экскурсія Асамблеі НДА пройдзе 1 чэрвеня ў межах фэста "Кілямэтар грамадзскай актыўнасьці". У якасці экскурсаводкі выступіць праваабаронцай «Вясны» Анісія Казлюк.
- Катэгорыя: Вясна
Экспертка Камітэта па правах чалавека ААН Ільзе Брандс-Керыс разам з прадстаўнікамі праваабарончых і грамадскіх арганізацый падзяліліся сваімі меркаваннямі пасля ўдзелу ў семінары, прысвечаным заключным заўвагам Камітэта ААН па правах чалавека і кансультацыі аб далейшай дзейнасці па імплементацыі рэкамендацый КПЧ ААН беларускаму ўраду.
- Катэгорыя: Вясна
На аднаго з лідараў руху пратэсту супраць завода АКБ ў Брэсце Дзмітрыя Бекалюка напісалі заяву ў міліцыю пра тое, што ён займаецца падрыўной дзейнасцю ўнутры Беларусі і такім чынам дыскрэдытуе Беларусь. Ён у сваю чаргу напісаў заяву з просьбай праверыць, ці няма ў гэтай заяве паклёпу. Пра гэта паведамляе «Брэсцкая газета».
- Катэгорыя: Вясна
Мы пад’яжджаем да Шалі. “Кавалёву патрэбны сакратар, – каментуе Ю. – І вам, Сьвятлана Аляксееўна, таксама”.
- Катэгорыя: Вясна
Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавёў сайту palitviazni.info пра зменены рэжым адбыцця пакарання і невяртанне камп’ютарнай тэхнікі.
- Катэгорыя: Вясна
Святаслаў Барановіч ужо больш за 90 сутак знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў турме горада Жодзіна, куды яго перавялі 17 лютага для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання. Пра гэта паведаміла праваабаронцам “Вясны” яго сястра Наталля.