Мечыслаў Супрон. Фота: "Гарадзенская Вясна". Экалагічная тэматыка ў акцыях пратэсту ў апошні час для Беларусі не рэдкасць. Не абмінула яна і Гарадзеншчыну.

Чарговы штраф за пост у сацыяльных сетках паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП атрымаў актывіст, журналіст “Новага Часу” Мікола Дзядок. Суд Фрунзенскага раёна г. Мінска ў гэты раз асудзіў яго завочна. Фота прадастаўлена Мікалаем Дзядком

Мінскі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч звярнуўся з паведамленнем у Камітэт па правах чалавека ААН (КПЧ ААН) аб парушэнні Беларуссю яго права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду мірных сходаў, прадугледжаных артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэта ўжо другі раз, калі актывіст горада Слуцка звяртаецца ў ААН па абарону парушаных правоў на свабоду слова і на свабоду сходаў з боку мясцовых уладаў. 29 сакавіка гэтага года КПЧ ААН прызнаў парушэннем правоў чалавека дзеянні ўладаў Слуцка ў 2011 годзе ў дачыненні да Віталя Амяльковіча, паведамляе kurjer.info. Тады Слуцкі райвыканкам забараніў акцыю актывіста ў падтрымку палітвязняў Беларусі, заявіўшы, што "палітычных вязняў у Беларусі няма". Па гэтай справе Камітэт пастанавіў, што ўлады Беларусі павінны прыняць меры па аднаўленні парушанага права ў дачыненні да Амяльковіча, у тым ліку выплаціць яму адэкватную кампенсацыю. Дзяржава таксама павінна прыняць меры па прадухіленні падобных парушэнняў у будучыні.

Шэсце ў Берасці 2 чэрвеня. Фота Уладзіміра Вялічкіна. Як паведамляе Радыё Свабода, 26 чэрвеня актывісты падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму. Устаноўчы сход адбыўся 26 траўня.

Марыя Тарасенка. Некалькі дзён таму суд Брагінскага раёна адхіліў скаргу гомельскай актывісткі Марыі Тарасенка аб забароне ў раённым цэнтры вулічнага шэсця супраць сумнавядомага дэкрэта №3 аб дармаедах.

Комплекс запаволенага каксаваньня. 2018 год. Фота: belchemoil.by Петыцыя за спыненне будаўніцтва катла для спальвання нафтавага коксу на Наваполацкай ЦЭЦ перададзеная ў Міністэрства энэргетыкі і ў Міністэрства прыродных рэсурсов і навакольнага асяроддзя.

Кадр з фільма "Мы супраць смяротнага пакарання". Фота: racyja.com Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, дыскусія і прэм’ерны паказ дакументальнага фільма да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” адбудуцца 30 чэрвеня ў Маладзечне.

Ілюстрацыйнае фота: intex-press.by Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, журналістаў-фрылансераў Змітра Казакевіча і Вячаслава Лазарава запрасілі на “круглы стол” у Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі мясцовыя прадстаўніцы руху “Маці 328”.

Ілюстрацыйная выява. Крыніца: amnesty.org Нягледзячы на існаванне рэкамендацый міжнародных органаў, распрацаваныя механізмы для комплекснага вырашэння праблемы катаванняў, Беларусь не спяшаецца рабіць захады ў гэтым накірунку. Усё ўпіраецца ў палітычную волю беларускай дзяржавы. А дакладней -- у яе адсутнасць. Ігнараванне і замоўчванне праблемы катаванняў -- пастаянная шматгадовая практыка беларусіх уладаў.

У Маладэчне 25 чэрвеня адбыўся круглы стол на тэму “Праблемы прымянення Дэкрэта № 18”, які накіраваны на “дадатковую абарону дзяцей у небяспечных сем’ях”. Ініцыяваў дыскусію праваабаронца “Вясны” Алесь Капуцкі.