- Катэгорыя: Вясна
У лісце да краінаў удзельніц Рады па правах чалавека ААН Фундацыя дамоў правоў чалавека і іншыя міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі настойліва заклікаюць Раду працягваць мандат Спецыяльнага дакладчыка ў Беларусі. Апрача таго, яны прапанавалі рэальныя дзеянні, якія можа зрабіць Беларусь, каб вырашыць сістэмныя праблемы з правамі чалавека ў краіне.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі правялі сацыялагічнае даследаванне «Вымярэнне ўзроўню талерантнасці да дзяржаўнага гвалту». І высветлілі, што нашы людзі не гатовыя апраўдваць гвалт, выключэнне складаюць выпадкі, калі існуе пагроза жыццю іншых людзей, калі злачынец адкрыта парушае устаноўленыя правілы і калі высокая небяспека злачынства або самога злачынцы. Пра гэта падрабязна піша TUT.BY
- Катэгорыя: Вясна
Тэма смяротнага пакарання ў Беларусі, на жаль, застаецца актуальнай і на сённяшні дзень. Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, літаральна пару тыдняў таму, праваабаронцам “Вясны” стала вядома пра расстрэл асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Жыльнікава. Мяркуецца, як паказвае практыка, што расстраляны і другі фігурант па справе – Вячаслаў Сухарка. Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” дзейнічаюць па ўсёй Беларусі: ва ўсіх абласных гарадах і ў шматлікіх раённых цэнтрах. “Вясна” сустрэлася з актывістам кампаніі, са старшынёй рэгіянальнага аддзялення ў Гродна Рэспубліканскаага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" Раманам Юргелем. Мы распыталі, як ён прыйшоў да праваабароны, і ў прыватнасці да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, што адчуваў пасля сустрэчы з чалавекам, які чакае выкананне смяротнага прысуду ў турме, і як гарадзенцы ўспрымаюць тэму смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Віцяблянін Дзяніс правёў 6 траўня ў прыватным памяшканні мастацкую выставу. А праз месяц суд Першамайскага раёну Віцебску аштрафаваў яго як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (ч.2 арт. 23.34) на 30 базавых велічынь, паведамляе "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Аляксандр Паліенка, бацька былога палітвязня Змітра Паліенкі, які зараз знаходзіцца ў СІЗА пад следствам, распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як нялёгка зараз даводзіцца сям’і.
- Катэгорыя: Вясна
Чарговы нядзельны марш праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці сабраў каля 300 удзельнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
На волі трое актывістаў «Народнай грамады», якіх затрымалі 21 чэрвеня за пікет у фан-зоне ля Палацу спорту. Пра гэта паведамляе Белсат.
- Катэгорыя: Вясна
Раніцай 22 чэрвеня пры вяртанні ў Беларусь анархіста Міколу Дзядка знялі з аўтобуса беларускія памежнікі. Яго суправадзілі на мытны дагляд, дзе праглядзелі ўсе ягоныя асабістыя рэчы, у тым ліку кнігі і брашуры.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога ў "БелГазеце" "Слова аб праве" разважае пра абскарджанне прысуду ў міжнародныя органы: Камітэт па правах чалавека ААН і Еўрапейскі суд па правах чалавека. У пошце праваабаронцаў абавязкова сустракаюцца звароты з просьбай дапамагчы абскардзіць прысуд кудысьці далей, чым у Вярхоўны суд. Па сваёй прыродзе гэта нешта накшталт веры ў замагільнае жыццё, калі цяжка прыняць, што ўсё мае свой канец. Вядомы кожнаму асуджанаму ланцужок з судоў, калегій, старшыняў судоў і пракурораў калісьці сканчаецца, а адказы на пытанні ў шматлікіх скаргах зводзяцца да фармулёўкі кшталту "парушэнняў, якія цягнуць за сабой змяненне або адмену прысуду, не ўстаноўлена". Сублімаваць боль і крыўду на айчынную Феміду ва ўсіх яе інстанцыях у звароты да прэзідэнта, у ААН ці суд па правах чалавека спрабуюць шматлікія, але ўдаецца гэта не ўсім.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", 21 чэрвеня з калоніі-пасялення ў горадзе Аргун (Чачэнская рэспубліка) вызвалілі кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева.