- Катэгорыя: Вясна
Шостая гадзіна. Хутка цямнее. Мы вяртаемся ў адной машыне разам з Святланай Ганнушкінай і Мікалаем Рыбаковым, піцерскім яблычнікам, які ляцеў разам з намі ў самалёце. У Мікалая праз паўтары гадзіны самалёт: Расія вялікая, партыйныя дзялы, у аэрапрот ехаць паўз Грозны-сіці, паўз наш гатэль, ён узяўся нас падвезьці. Яны абмяркоўваюць выбары мэра Масквы і правал Яблыка, які вылучыў на мэра Мітрохіна. Былі інтрыгі, не пайшоў найбольш папулярны ў партыі ў Маскве Якаў Якубовіч, адпаведна, выскачыў другі па праймерызу – Мітрохін. Скончылася правалам і для Яблыка, і для яго. Як мне гэта ўсё знаёма па колішняй працы ў Фронце. Асабістыя амбіцыі як робяць, так і рубяць палітыку. Мне гэтыя прозьвішчы маскоўскіх яблычнікаў ні пра што не гавораць. Я думаю пра тое, што мы ўсё меньш і меньш ведаем кухню расійскай палітыкі апроч дзьвюх-трох прозьвішчаў, якія ўжо чвэрць стагодзьдзя на слыху. У адрозьненьні ад атачэньня Пуціна. Моцны аж занадта прэзідэнт і карлікавыя партыі. Рыхтык як у нас.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна 4 траўня працягваецца разляд рэзананснай справы іранца Мехрдада Джамшыдзіяна, які абскарджавае рашэнне органаў па грамадзянстве і міграцыі аб яго дэпартацыі ў Іран. На радзіме, у Ісламскай Рэспубліцы Іран, Мехрдаду пагражае смяротнае пакаранне.
- Катэгорыя: Вясна
Пра гэта Міхаіл Жамчужны паведаміў у паштоўцы, якую даслаў з калоніі віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку. Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць палітвязня медалём у гонар БНР-100 “за дзейнасць на карысць свабоднай і незалежнай Беларусі”.
- Катэгорыя: Вясна
Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы IT-кансультант Глеб Рубанаў. Меркавана, яго затрымалі за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмобу #яэкстрэміст. Пра гэта паведамляе "Новы Час".
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 8 траўня, суд Савецкага раёна г. Мінска пачаў разгляд адміністрацыйнай справы IT-кансультанта Глеба Рубанава за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмоба #яэкстрэміст. Справа ўзбуджаная паводле ч.2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічыняў (ад 255 да 1275 рублёў) або адміністрацыйны арышт.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі Human Rights Watch і Камітэт абароны журналістаў (CPJ) звярнуліся ў міжнародную арганізацыю Еўрапейскія алімпійскія камітэты з просьбай стварыць падчас гульняў у Менску "гарачую лінію" для скаргаў журналістаў і механізм разгляду такіх скаргаў.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 8 траўня, каля 12 гадзін, у аэрапорце г. Мінска быў затрыманы інгушскі грамадзянскі актывіст, блогер і журналіст Ізмаіл Нальгіеў. Ён таксама з'яўляецца кіраўніком грамадскай арганізацыі "Выбар Інгушэціі". Як паведамляецца ў фэйсбуку, ён павінен быў вылецець у Еўропу. Ізмаіл Нальгіеў прайшоў рэгістрацыю і дагляд, але за гадзіну да вылету яго затрымалі на памежным кантролі, патлумачыўшы гэта тым, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.
- Катэгорыя: Вясна
3 сутак арышту і дзве базавыя велічыні штрафу. Так скончылася гісторыя з нядзельным затрыманнем Віталя Шавяленкава.
- Катэгорыя: Вясна
Заяўнікі мінскага канцэрта-мітынгу на Дзень Волі абскарджваюць у Мінскім гарадзкім судзе штрафы за нявыплату паслуг па ахове грамадскага парадку. Яны просяць адмяніць пастанову суда Цэнтральнага раёна і спыніць адміністрацыйны працэс у дачыненні да іх.