Затрыманне Алеся Пушкіна падчас перфомансу Мастак Алесь Пушкін 6 чэрвеня правёў перфоманс у абарону беларускай мовы на прыступках крамы “Еўраопт” ў горадзе Крупкі.

Заява Беларускага ПЭН-цэнтра з нагоды затрымання Алеся Пушкіна за перформанс у падтрымку беларускай мовы

У чарговым прававым лікбезе ад "Вясны" расказваем пра тое, хто такі участковы інспектар міліцыі, што ўваходзіць у яго абавязкі і што рабіць, калі ён сам парушае закон.

Уладзімір Лапцэвіч 6 чэрвеня накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН у Жэневу. На яго думку, беларуская дзяржава парушыла адно з асноўных правоў чалавека – права на свабоднае выказванне меркавання.

Офіс па правах людзей з інваліднасцю падводзіць вынікі кампаніі «Парадак 50» па развіцці рэгіёнаў у фокусе інваліднасці і прэзентуе яе вынікі.

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў межах кампаніі “За наша права на мірныя сходы! Супраць аплаты паслуг міліцыі!” запусціў збор подпісаў супраць Пастановы Савета Міністраў № 49. Пастанова рэгламентуе кошт паслуг органаў унутраных спраў па ахове грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў (ад 637,5 бел.руб да 6375 бел.руб). “Цяпер права на свабоду сходаў у Беларусі толькі для заможных. Нават за пікет на пяць чалавек арганізатар павінен заплаціць Міністэрству ўнутраных справаў 150 беларускіх рублёў, хуткую і прыбіральшычакў. І паранўнайце гэта з пенсіяй большасці беларусаў у 300 рублёў...”піша сустаршыня Аргкамітэт па стварэнні партыі «БХД» Віталь Рымашэўскі.

Апошняя частка міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла 4 чэрвеня ў Мінску, была прысвечаная праблемам заканадаўчага рэгулявання і барацьбе з распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў і дзейнасцю экстрэмісцкіх арганізацый. Першы дакладчык панэлі, юрыст Праваабарочага цэнтра Вясна” Павел Сапелка адзначыў, што пераслед за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў толькі ў апошні час стаў набываць масавы характар, што запатрабавала пераасэнсавання падыходаў праваабаронцаў да праблемы.

Школа лічбавай бяспекі DSS375 цягам 2018 года збірала згадкі аб інцыдэнтах, звязаных з лічбавай бяспекай, якія адбыліся з беларускімі праваабаронцамі, журналістамі і актывістамі. Інфармацыю бралі з адкрытых крыніц і з асабістых зваротаў да спецыялістаў DSS375. Падрабязны аналіз публікуе сайт Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: bk55.ru Напрыканцы траўня і напачатку чэрвеня ў Оршы некалькі дзён фіксавалася перавышэнне нарматыву якасці па ўтрыманні ў паветры дыяксыду азоту.

У 220-ю гадавіну нараджэння расійскага паэта Аляксандра Пушкіна ягоны беларускі цёзка мастак Алесь Пушкін зладзіў перформанс супраць дыскрымінацыі беларускай мовы і русіфікацыі, перадае «Радыё Свабода».