- Катэгорыя: Вясна
Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава 2 траўня судзілі за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка. Адміністрацыйная справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 16-30.
- Катэгорыя: Вясна
Як пішуць naviny.by, людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі вынесенае 30 красавіка пракуратурай Брэста папярэджанне пяці праціўнікам акумулятарнага завода аб недапушчальнасці парушэння закона «Аб масавых мерапрыемствах», маючы на ўвазе распаўсюд інфармацыі пра тое, што 1 траўня ў Брэсце на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца мітынг «Берасцейцы супраць свінцу».
- Катэгорыя: Вясна
5 траўня ў Брэсце міліцыянты жорстка затрымалі Віталя Шавяленкава — праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода, адзначае Еўрарадыё. Затрыманне адбывалася на вачах малалетняга сына, якому чатыры з паловай гады. "Як распавёў сусед Раман, каля 11:30 ён пачуў крыкі на вуліцы каля №11 на вул. Энгельса. Праз вакно ён убачыў, як яго суседа Віталя Шевяленкава запіхвалі ў міліцэйскі "бобік" тры міліцыянта і адзін ў цывільным. Віталь зваў на дапамогу, крычаў "Ратуйце!" У двух кроках ад іх стаяў сын Віталя і крычаў на ўсю вуліцу. Нейкім чынам міліцыянты адпусцілі Віталя, і ён ўзяў сына пасадзіў у свой аўтамабіль, які стаяў побач, закрыў дзверы і кінуўся бегчы у бок парку Першага траўня. Мянтоўскі "бобік" паехаў за ім.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Новы час", 4 траўня адбылося пасяджэнне суда Партызанскага раёна г.Мінска па скарзе актывіста анархісцкага руху Міколы Дзядка. Нагадаем, 30 чэрвеня група сілавікоў з ГУБАЗіКа і САХРа (Спецыяльны атрад хуткага рэагавання) УВ МУС напала на лагер анархістаў. 17 маладзёнаў цягам сямі гадзін падвяргаліся здзекам, збіццю і знявагам. Сам Мікола Дзядок пяць гадзін праляжаў у кайданках тварам у зямлю.
- Катэгорыя: Вясна
Аюб памаўчаў і працягнуў: “Уся гэтая справа сфабрыкаваная з-за дзейнасьці маёй арганізацыі. Была вялізарная колькасьць пагрозаў пасьля таго, як прыкладна дваццаць чалавек у Чачні зьнікла. Зь лета 2017-га году за офісам было ўстаноўленае пастаяннае назіраньне. Зь верасьня ў двары заўсёды дзяжурылі двое супрацоўнікаў паліцыі. Машына стаяла тая самая, толькі нумары на ёй мяняліся. Мяне, калі выходзіў і заходзіў у офіс, здымалі на тэлефон.
- Катэгорыя: Вясна
Пра гэта Міхаіл Жамчужны паведаміў у паштоўцы, якую даслаў з калоніі віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку. Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць палітвязня медалём у гонар БНР-100 “за дзейнасць на карысць свабоднай і незалежнай Беларусі”.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна 4 траўня працягваецца разляд рэзананснай справы іранца Мехрдада Джамшыдзіяна, які абскарджавае рашэнне органаў па грамадзянстве і міграцыі аб яго дэпартацыі ў Іран. На радзіме, у Ісламскай Рэспубліцы Іран, Мехрдаду пагражае смяротнае пакаранне.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска 2 траўня, пасля двойчы адкладзеных з-за няяўкі сведак пасяджэнняў, усё ж такі паставіў кропку ў адміністрацыйнай справе супраць Віталя Максімава.
- Катэгорыя: Вясна
Фотаальбом “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання” быў выдадзены дзякуючы падтрымцы Дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі і Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Жонка берасцейскага актывіста Дзмітрыя Бекалюка Таццяна трэцяга траўня падала ў Генеральную пракуратуру скаргу на «гвалтоўнае знікненне» мужа, піша “Радыё Свабода” са спасылкай на БелаПАН.