Нягледзячы на тое, што губернатар Берасцейшчыны Анатоль Ліс на мінулым тыдні прыпыніў будаўніцтва акумулятарнага завода, у нядзелю 16 чэрвеня неабыякавыя грамадзяне зноў сабраліся на цэнтральнай плошчы Брэста. Пратэстоўцы кажуць, што будуць выходзіць “карміць галубоў”, пакуль завод не закрыюць канчаткова. Па падліках праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, гэты разам на плошчу прыйшло каля 300 чалавек. Удзельнік сустрэчы з Анатолям Лісам Алег Вялаў распавёў прысутным пра новыя факты парушэнняў пры будаўніцтве і пусканаладачных працах (у прыватнасці пра несанкцыянаваныя слівы атрутных вадкасцяў у ліўнёвую каналізацыю і іншыя сістэмы), а таксама пра абяцанні кіраўніка горада разабрацца ў парушэннях. 

Аляксандр Жыльнікаў. Фота: TUT.BY Еўрапейскі саюз асудзіў выпадкі смяротнага пакарання ў Беларусі і заклікаў улады краіны ўвесці мараторый на яе прымяненне, перадае БелаПАН.

Савет Еўропы асуджае прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Даніэль Холтген у сваім Twitter.

Акумулятарны завод у Брэсце Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс 14 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведамляецца на сайце аблвыканкама.

Завод беленай цэлюлозы. Фота: TUT.by Як піша Гомельская Вясна, ураджэнка Светлагорскага раёну Тамара Кавальчук яшчэ ў лістападзе мінулага году падала заяву ў суд Светлагорскага раёну, каб прымусіць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, цэлюлозна-картонны камбінат (ЦКК), канцэрн “Беллесбумпром” даць грамадскасці экалагічную інфармацыю, якая тычыцца працы завода беленай цэлюлозы. Напрыканцы 2017 года на прадпрыемстве пачаліся пуска-наладачныя працы, і з гэтага часу людзі стала адчуваюць смурод шкодных выкідаў у паветра і ваду. З сувязі з гэтым, пагоршыўся стан здароў’я жыхароў Светлагорску і раёну. 

Беларуская праваабарончая супольнасць падтрымлівае працяг дыялогу па правах чалавека паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь і напярэдадні яго чарговага раўнда лічыць важным адзначыць наступнае:

Затрыманне Алеся Пушкіна падчас перфомансу Мастак Алесь Пушкін 6 чэрвеня правёў перформанс у абарону беларускай мовы на прыступках крамы “Еўраопт” ў горадзе Крупкі.

Палата прадстаўнікоў На паседжанні 13 чэрвеня Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла законапраект па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму.

Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко ў Вярхоўным судзе Прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Жыльнікава. Пра гэта каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палудзе паведамілі сваякі асуджанага.

Ілюстрацыйнае фота Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавала агляд сітуацыі ў сферы сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі ў 2018 годзе. Асноўны вынік — ціск на незалежныя медыі і журналістаў узмацніўся. Гэта адбывалася, нягледзячы на ​​дэкляраваны ўладамі курс на лібералізацыю і дыялог аб правах чалавека з Еўрасаюзам і ЗША.