- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 26 чэрвеня, адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. У гэты дзень у 1987 год уступіла ў сілу Канвенцыя ААН супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. На працягу ўсёй сваё гісторыі ААН асуджала катаванні як адно з самых бесчалавечных дзеянняў, якія ўжываюцца аднымі людзьмі ў дачыненні да іншых. Катаванні прымяняюцца дзеля падаўлення чалавечай асобы і таптання ўласцівага чалавеку пачуцця ўласнай годнасці і з’яўляюцца злачынаствам у адпаведнасці са стандартамі міжнароднага права. Ва ўсіх адпаведных дакументах катаванні строга забараняюцца і не могуць быць апраўданыя ні пры якіх абставінах.
- Катэгорыя: Вясна
У сераду, 26 чэрвеня, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі разгледзяць у першым чытанні законапраект пра адтэрміноўку ад войска, піша Еўрарадыё. Пра гэта паведаміла дэпутат Ганна Канапацкая.
- Катэгорыя: Вясна
У Міжнародны дзень супраць катаванняў, які адзначаецца 26 чэрвеня, каманда "Вясны" прэзентуе новы інтэрактыўны праект "Хто такі супрацоўнік міліцыі ў Беларусі?"
- Катэгорыя: Вясна
Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук пад час выступу 25 чэрвеня на прэс-канферэнцыі з нагоды прафесійнага свята, пагадзіўся адказаць на пытанні журналістаў. Таксама ён закрануў тэму масавага затрымання грамадзян цыганскай нацыянальнасці 16 траўня ў Магілёве і іншых гарадах Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, пастанову пра штраф вынесла адміністрацыйная камісія Чыгуначнага райвыканкаму паводле пратакола, складзенага на распаўсюдніка незалежнай прэсы 30-га красавіка.У той дзень нічога незвычайнага не адбывалася: як заўжды, Барыс Хамайда выставіў каля “сіняга дому” свой столік пад бел-чырвона-белым парасонам, расклаў часопісы ды газеты. Але загадчыца бліжэйшай крамы выклікала міліцыю. Барыс Хамайда распавёў, што пастанову пра штраф даслалі па пошце.
- Катэгорыя: Вясна
2018-ы год назаўсёды запомніцца для мяне яшчэ й трагедыяй майго старога-старога сябрука, журналіста і дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая.
- Катэгорыя: Вясна
Экалагічная тэматыка ў акцыях пратэсту ў апошні час для Беларусі не рэдкасць. Не абмінула яна і Гарадзеншчыну.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскі абласны суд прызначыў дату разгляду апеляцыйнай скаргі блогера Сяргея Пятрухіна на рашэнне суда Ленінскага раёна г. Брэста ад 18 красавіка.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 21 чэрвеня, на пляцоўцы Тэрыторыя Правоў адбыўся вечар Салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі, Украіны і Расеі. “Вясна” пагутырала з эксперткамі Анісіяй Казлюк, каардынатаркай Валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра “Вясна”, і Янай Ганчаровай, каардынатаркай праекта "РосУзник" і праваабаронцай "Human Constanta". Мы высветлілі, для чаго і каго ладзяцца такія імпрэзы, навошта выказваць салідарнасць і чаму трэба выходзіць за межы адной краіны. Салідарнасць — гэта адзін з нешматлікіх інструментаў, даступных літаральна кожнаму, распавядае праваабаронца Яна Ганчарова. На нядаўнім прыкладзе справы расійскага журналіста Вані Голунова можна сказаць дакладна — салідарнасць працуе. Часам яна дапамагае ратаваць ад турмы, а часам нават выратоўвае жыццё, як ў выпадку з іранцам Мехрдадам Джамшыдзіянам.
- Катэгорыя: Вясна
У Віцебскім абласным судзе 24 чэрвеня пачалося слуханне крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго падазраюць у забойстве дзвюх пенсіянерак у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Мужчыне пагражае смяротнае пакаранне.