Сёння, 21 чэрвеня, на адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” Валанцёрская служба “Вясны” праводзіць Вечар салідарнасці са зняволенымі, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах.

Жыхар горада Чавусы размясціў у сацыяльных сетках запіс, у якім выказаў свае абурэнне практыкай прымусовай падпіскі на раённую газету “Іскра”, піша "БАЖ".

Больш за тры месяцы спатрэбілася жонцы зняволенага ПК №15 Людміле Кучура, каб дамагчыся захавання права яе мужа на абскарджанне дысцыплінарных спагнанняў, паведамляе Беларускі дакументацыйнага цэнтр. Яшчэ 8 лютага гэтага года ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва адбыўся працэс па абскарджанню дысцыплінарных спагнанняў, накладзеных на Пятра Кучуру адміністрацыяй ПК №15. Суд адмовіў зняволенаму ў задавальненні яго патрабаванняў.

Лідскі суд аштрафаваў 20 чэрвеня сябраў Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка і Сяргея Пантуса на 255 рублёў (10 базавых велічыняў) кожнага, паведамляе pyx.by. Яны выйшлі да райвыканкама з плакатам «Мёртвая Дзітва», каб прыцягнуць увагу да праблему забруджвання ракі.

Ілюстратыўнае фота У 2000 годзе Генеральная Асамблея ААН пастанавіла, што, пачынаючы з 2001 года, 20 чэрвеня будзе адзначацца як Сусветны дзень бежанцаў (Word Refugee Day). Падставай для гэтага паслужыла 50-я гадавіна Канвенцыі пра статус бежанцаў 1951 года. Дагэтуль многія краіны і рэгіёны адзначалі ўласныя памятныя дня і нават тыдні, прысвечаныя бежанцам. Адзін з самых вядомых — Дзень афрыканскіх бежанцаў, які таксама адзначаецца 20 чэрвеня. Афрыканскі саюз пагадзіўся з тым, каб адначасова адзначаўся міжнародны Дзень бежанцаў.

Анаіс Марэн Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый правядзе сваю сорак першую чарговую сесію з 24 чэрвеня па 12 ліпеня 2019 года ў Жэневе.

Журналістка Любоў Лунёва 19 чэрвеня паведаміла пра інцыдэнт, які нядаўна адбыўся з ёй і супрацоўнікамі міліцыі. У доме, дзе яна жыве, міліцыя выбіла дзверы тамбура, ломилась ў дзверы кватэры, апыталі суседзяў, а калі даведаліся, што яе няма дома, патэлефанавалі ёй і ветліва пагутарылі наконт акрэдытацыі. Калі журналістцы патэлефанавалі з Савецкага РУУС г. Мінска, яна ў гэты час была на лецішчы. Участковы папрасіў яе даць паказанні на прадмет таго, ці ёсць у яе акрэдытацыя ў якасці замежнага журналіста Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў з прапановай аб ухіленні супярэчнасці паміж артыкуламі 13 і 78 Выбарчага кодэкса, каб выключыць фальсіфікацыю выбараў на ўзроўні раённых і абласных выбарчых камісій.

Сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online запускае новы аўдыё-праект, у якім журналісты будуць абмяркоўваць усе хвалюючыя чытачоў пытанні.

Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП у Гомельскім рэгіёне Віктара Казлова, зарэгістраваную ў Камітэце ААН па правах чалавека (№3308/2019). На міжнародным узроўні беларускія чыноўнікі заявілі аб непрымальнасці скаргі, так як заяўнік не абскарджваў пастанову суда ў пракурорскіх інстанцыях, паведамляе "Гомельская Вясна". 70-гадовы мужчына, які страціў пасля анкалагічнай аперацыі голас абараняе ў Жэневе свае правы не падвяргацца адвольнаму затрыманню і арышту, на справядлівы суд, на выказванне свайго меркавання і мірны сход. Знайсці абарону правоў ўнутры краіны незалежнаму прафсаюзніку не ўдалося, судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны Суд, паверылі тром міліцыянтам-амапаўцам, падвяргаючы сумневу заключэння ўрачоў аб тым, што пацярпелы пасля выдалення часткі лёгкага не тое што крычаць, размаўляе ў паўсядзённым жыцці толькі шэптам.