Праваабаронца Віктар Сазонаў. Фота: ПЦ "Вясна" Гарадзенскі праваабаронца з Праваабарончага цэнтру “Вясна” Віктар Сазонаў падаў скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, адзначае Гарадзенская Вясна. Скарга тычыцца так званай свіслацкай адміністрацыйнай справы, калі за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў на грамадскіх актывістаў Свіслацкім РАУС былі складзеныя пратаколы за нібыта несанкцыянаваную акцыю. Адпаведна пасля гэтага адбыліся суды і пакаранні.

Праваабаронца Віктар Сазонаў. Фота: ПЦ "Вясна" Гарадзенскі праваабаронца з Праваабарончага цэнтру “Вясна” Віктар Сазонаў падаў скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, адзначае Гарадзенская Вясна. Скарга тычыцца так званай свіслацкай адміністрацыйнай справы, калі за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў на грамадскіх актывістаў Свіслацкім РАУС былі складзеныя пратаколы за нібыта несанкцыянаваную акцыю. Адпаведна пасля гэтага адбыліся суды і пакаранні.

Фота: БелаПАН. Камітэт па правах чалавека нямецкага парламента раскрытыкаваў сітуацыю ў Беларусі.

Анаіс Марэн падчас дакладу ў Савеце па правах чалавека ААН 2 чэрвеня на 41 рэгулярнай сесіі Савета па правах чалавека ААН спецдакладчык па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой першы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Магіла Міхаіла Валовіча Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", супрацоўнікі слонімскай міліцыі сталі цікавіцца традыцыйнай акцыяй памяці Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага руху ў XIX-ым стагоддзі.

Зранку нам нікуды ня трэба сьпяшацца. Наш самалёт з Грознага на Маскву ў 15 гадзінаў, і ў нас на сёньня да абеду ўвогуле ніякіх плянаў. Мы сьпім, адсыпаемся, затым я ўключаю тэлевізар і гляджу па мясцовым канале рэклямны ролік пра Грозны. Выступаюць першы чалавек, затым другі і трэці, і чацьвёрты.  Усе гавораць пра тое, як добра зараз жыць у горадзе, дзе спакой, чыстыя вуліцы, новабудоўлі. Сканчаецца ролік слоганам: “Рамзан, дзякуй за Грозны!” У наступным сюжэце паказваюць Рамзана Кадырава ў Грозным на адкрыцьці нейкага дваровага спартовага комплексу. Рамзан выступае на вуліцы, з разумным выглядам па-чачэнску ўталокоўвае штосьці будаўнікам. Яму паказваюць нейкі красьлюнак на вялікім аркушы ватману, мабыць плян другой чаргі забудовы. Ён водзіць пальцам па ім і кажа ўжо па-расійску: “Вось тут варта калоны на фасадзе дабудаваць”. Архітэктары і начальнік будоўлі згодна ківаюць галовамі: дабудуем! Як гэта ўсё падобна на тое, што мы бачым па беларускай тэлевізіі. Якія яны ўсё ж падобныя – гэтыя лідары страху і гвалту, якія ведаюць УСЁ!

Юрысты Беларускага дакументацыйнага цэнтра падрыхтавалі індывідуальнае паведамленне ад імя Юрыя Іванова ў Камітэт па правах чалавека, паведамляе bydc.info. Гісторыя 34-гадовага жыхара Магілёва Юрыя Іванова доўжыцца з 2009 года. Ён праходзіў абвінавачаным, а потым і падсудным, па справе аб забойстве жыхаркі Магілёва Святланы Паддубскай. Але ў 2010 годзе Магілёўскі абласны суд апраўдаў мужчыну. Яму тады нават кампенсацыю выплацілі за незаконнае ўтрыманне пад вартай. Такія прэцэдэнты з'яўляецца вялікай рэдкасцю ў беларускай практыцы.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна" Расследаванне крымінальнай справы актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенку завершана. Справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд, паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Грамадскі актывіст Вітольд Ашурак, які нядаўна праводзіў пікет у Лідзе супраць забруджвання Дзітвы, зноў хацеў правесці інфармацыйную акцыю ў горадзе Бярозаўка, што на Лідчыне. У гэты раз — па пытанні ўсталявання помніка ў горадзе аднаму з заснавальнікаў Бярозаўскай гуты Юліусу Столле. Вітольд Ашурак. Фота: racyja.com